• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Штотыднёвая газета «Белорусы і рынок» будзе выходзіць раз на месяц

    Рэдакцыя газеты "Белорусы і рынок" паведаміла пра змены фармату выдання.

    З 2020 года выданне «Беларусы і рынак» стане штомесячным, стане больш аб’ёмным і павялічыць тыраж, гаворыцца на рэдакцыйным сайце.

    Газета выходзіла кожны тыдзень з 1990 года. Намер перайсці да штомесячнага выхаду рэдактар газеты Андрэй Александровіч тлумачыць «жаданнем быць сучаснымі і актуальнымі».

    «Для нас пераход да новай перыядычнасці «БР» — гэта крок наперад. Тым больш што ён будзе спалучаны з павелічэннем аб’ёму газеты і змяненнем яе канцэпцыі. З новага года «Беларусы і рынак» стануць выходзіць аб’ёмам 32 паласы замест сённяшніх 16. Таксама плануецца і павелічэнне тыражу газеты.

    Але галоўнае — гэта новы падыход да зместу. Захоўваючы лепшыя традыцыі «БР», мы маем намер максімальна абстрагавацца ад штотыднёвай інфармацыйнай гонкі, сканцэнтраваўшыся на эканамічнай аналітыцы, даследаваннях, аглядах рынкаў і выяўленні трэндаў. Аднак газета не стане гэткім «эканамічным сухаром». Вялікую ўвагу «БР» плануе надаваць людзям бізнесу, іх поспехам, жыццёвым гісторыям, а таксама непасрэдна бизнеспрацэсам, праблемам кампаній і прадпрымальніцтва ў цэлым, зліцця і паглынання.

    Пры гэтым асобна плануецца распавядаць пра заходнія бізнесменах, якія працуюць у Беларусі, і працягнуць ужо пачаты цыкл публікацый пра беларусаў, якія працуюць за мяжой», — гаворыцца ў анонсе пра змены ў рэдакцыі.

    Таксама ў бліжэйшай перспектыве адбудуцца рэдызайн і мадэрнізацыя сайта выдання belmarket.by. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці