Штогадовы сход EFJ прыняў рэзалюцыю ў знак салідарнасці з БАЖ
Штогадовы сход Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ), які адбываўся ў Загрэбе, Харватыя, 8-9 кастрычніка, аднагалосна прыняў рэзалюцыю з нагоды юрыдычнай ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), філіяла EFJ.
27 жніўня 2021 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў юрыдычную рэгістрацыю Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), адзіную незалежную прадстаўнічую арганізацыю журналістаў і супрацоўнікаў СМІ ў Беларусі, у рамках беспрэцэдэнтнага ціску супраць журналістаў, СМІ, а таксама іншых грамадзянскіх супольнасцей і арганізацый.
Прыняўшы гэтую рэзалюцыю, журналісцкія арганізацыі з усёй Еўропы выказалі салідарнасць са сваімі калегамі ў Беларусі.
EFJ будзе працягваць дапамагаць БАЖ у дзейнасці.
Штогадовы сход EFJ просіць Кіруючы камітэт:
- дапамагчы БАЖу і яго сябрам працягваць іх працу пасля лквідацыі арганізацыі рашэннем Вярхоўнага суда Беларусі;
- заахвочваць членаў EFJ прапаноўваць выязныя стыпендыі журналістам з Беларусі.