Што матывуе ўдзельнічаць у “БАЖным” жыцці? (Інфаграфіка)
Вынікі анкетавання кіраўнікоў рэгіянальных суполак ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і шараговых сябраў арганізацыі.
У галасаванні бралі ўдзел 11 кіраўнікоў і 31 актывіст. Рэспандэнтам прапанавалі ацаніць па 10-бальнай шкале кожную з наступных 15-ці пазіцый:
- Магчымасць найбольш поўнай самарэалізацыі;
- Набыццё досведу, запатрабаванага ў сучасным свеце;
- Выкарыстанне інфармацыйных і тэхнічных рэсурсаў арганізацыі;
- Магчымасць ініцыяваць і рэалізаваць уласныя праекты;
- Дачыненні з цікавымі людзьмі, псіхалагічная падтрымка;
- Набыццё новых прафесійных і грамадскіх ведаў ды кампетэнцый;
- Магчымасць навучальных тураў за мяжу, стажыроўкі;
- Дасягненне сацыяльнага прэстыжу, прызнання, пашаны;
- Усталяванне важных сацыяльных кантактаў і сувязяў. Пашырэнне сацыяльнага капіталу;
- Задавальненне прафесійных інтарэсаў, развіццё спецыялізацыі;
- Наяўнасць абсталяванага, сучаснага працоўнага месца;
- Магчымасць браць удзел у кіраванні арганізацыяй;
- Грашовы заробак;
- Карпаратыўная салідарнасць і падтрымка ў складаных сітуацыях;
- Цікавая прафесія і магчымасць быць у гэтым прафесійным асяродку.
Пасля падліку галасоў варыянты адказаў размеркаваліся наступным чынам (паводле рэйтынгу):
З апытання вынікае, што як кіраўнікоў БАЖаўскіх суполак, так і шараговых сябраў найбольш матывуюць “Карпаратыўная салідарнасць і падтрымка ў складаных умовах”, а таксама “Цікавая прафесія і магчымасць быць у гэтым прафесійным асяродку”.
Найбольшыя разыходжанні выявіліся ў пункце “Магчымасць навучальных тураў за мяжу, стажыроўкі”: у кіраўнікоў гэты пункт апынуўся ад на 11‑м месцы ў спісе, а ў шарагоўцаў — на 6‑м.
“На кіраўніках суполак, безумоўна, ляжыць шмат адміністратыўных абавязкаў —рэгіянальныя мерапрыемствы, збор унёскаў і г.д. Шарагоўцы больш вольныя ў размеркаванні асабістага часу, таму ў іх больш магчымасцяў карыстацца адукацыйнымі сервісамі БАЖ”, — каментуе вынікі намесніца старшыні ГА “БАЖ” Аліна Суравец.
Самым слабым матывам як для адной, так і для другой групы з’яўляюцца “Грашовы заробак” і “Наяўнасць абсталяванага, сучаснага працоўнага месца”.
“У нашай арганізацыі няма магчымасці зацікавіць сваіх сябраў матэрыяльна. І наогул — грамадская праца не прыносіць ні грошай, ні іншых матэрыяльных выгодаў — гэта ўнутранае памкненне чалавека. Вынікі даследавання пацвердзілі, што яго ўдзельнікі добра гэта разумеюць”, — дадае Аліна Суравец.