Замест Еўра-2024 на беларускіх каналах — гульні БРІКС і чэмпіянат Бразіліі
У пятніцу ў Нямеччыне стартуе чэмпіянат Еўропы па футболе. Аднак у раскладзе беларускага тэлебачання гэтага футбола няма.
Раней Міністэрства інфармацыі «дазволіла» паказваць трансляцыі Еўра-2024 без згоды праваўладальнікаў. Аднак УЕФА заявіў, што калі ў Беларусі будуць па-пірацку паказваць матчы чэмпіянату Еўропы па футболе, то арганізацыя цалкам спыніць фінансавую падтрымку беларускіх футбольных арганізацый.
І ў Мінску не знайшлося нават умоўна прыватных тэлекампаній, у адрозненне ад Расіі, якія маглі б атрымаць тэлевізійныя правы на паказ футбольных паядынкаў.
Таму ў праграме перадач на «Беларусь‑5» і іншых каналах футбола няма.
Замест чэмпіянату Еўропы будуць паказваць гульні БРІКС* з Казані, чэмпіянат Беларусі па футболе (што ў прынцыпе няблага), пляжны футбол і нават чэмпіянат Бразіліі.
Так, у пятніцу а 22‑й гадзіне адбудзецца матч адкрыццё чэмпіянату Еўропы Германія — Шатландыя. Беларусь‑5 будзе паказваць сінхроннае плаванне і самба.
У суботу на Еўра-2024 адбудзецца тры матчы: Венгрыя — Швейцарыя (16:00), Іспанія — Харватыя (19:00), Італія — Албанія (22:00)
«Беларусь‑5» прапануе наступнае:
У нядзелю на Еўра-2024 таксама тры матчы: Польша — Нідэрланды (16:00), Славенія — Данія (19:00), Сербія — Англія (22:00).
Гульні БРІКС — Гульні, якія пройдуць з 11 па 24 чэрвеня ў Казані (Расія), аднак удзел у іх возьмуць не толькі краіны БРІКС (Бразілія, Расія, Індыя, Кітай, ПАР. Егіпет, Іран), але і іншыя краіны (усяго 93), у тым ліку Беларусь. Спаборніцтвы пройдуць па 27 відах спорту, удзел возьмуць 3500 спартоўцаў. Расію прадставяць 635 спартоўцаў, Беларусь — 200.