• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Шорт-ліст у намінацыі «Медыяактыўнасць года» прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”

    9 студзеня 2020 года Асамблея НДА абвесціць лаўрэатаў і лаўрэатак прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”. 

    Аб'яўлены шорт-ліст намінатаў.

    Прапануем спіс прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі "Медыяактыўнасць года".

     

    Медыяактыўнасць года

    Уручаецца найбольш прыкметнаму ў бягучым годзе медыя няўрадавай арганізацыі ці ініцыятывы (сайту / блогу / суполцы ў сацыяльнай сетцы / іншаму мэдыярэсурсу). Улічваюцца ахоп і ангажаванасць аўдыторыі, арыгінальнасць кантэнта, абнаўляльнасць, зручнасць падачы інфармацыі, карысць для мэтавай аўдыторыі і прамоцыі грамадзкай дзейнасці ў Беларусі.

    Тэлеграм-канал «Варушыся». Бясплатныя стажыроўкі і трэнінгі, магчымасці фармальнай і нефармальнай адукацыі. 3400 падпісчыкаў.

    «Медыярашэбнік»: Як пісаць пра розных людзей. Школа журналістаў IBB cупольна з праваабарончымі арганізацыямі выдалі дапаможнік для журналістаў, які распавядае, як карэктна пісаць пра ўразлівыя групы. Дапаможнік апублікаваны ў выглядзе электроннага інтэрактыўнага рэсурса. Ён будзе карысны журналістам, якія імкнуцца да павышэння свайго прафесійнага ўзроўню ў асвятленні сацыяльных тэмаў, кіруючыся нормамі журналісцкай этыкі.

    Інстаграм-шоў «МоваЧэлендж». Першае інстаграм-шоў па-беларуску. Падчас шоў у герояў быў месяц, каб пачаць размаўляць па-беларуску, і з кожным заданнем яны ўсё болей выкарыстоўвалі беларускую мову у сваім жыцці. Шоў транслявалася ў фармаце сторыз у інстаграме @artsiadziba, а таксама на старонках удзельнікаў. 

    Андрэй Павук і youtube-канал «Рудабельская паказуха». Падымае вострыя пытанні мясцовага жыцьця ў крэатыўнай і дасціпнай форме. Сёлета папулярнасць канала імкліва вырасла — на яго падпісана 13 000 чал.

    «Студэнцкая Думка». Адроджаны часопіс з 2019 цалкам перайшоў у лічбавы фармат, здолеў прыцягнуць 3‑тысячную аўдыторыю, зрабіць вялікі ўнёсак у асвятленне праблемаў студэнцтва. СД паспяхова праводзіць школу журналістыкі для студэнтаў, якая генеруе маладых ды ініцыятыўных журналістаў для грамадскага сектара.

    Сайт mspring.online, Магілёў. Часопіс пра чалавека і яго правы. Папулярны рэгіянальны праваабарончы сайт, які асвятляе праблематыку правоў чалавека ў рэгіёне. На сайце публікуюцца важныя навіны, абвесткі, відэа і падкасты.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці