• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Шмат людзей накінуліся на мяне, як на лёгкую нажыву». Былая фатографка БелТА адказала на хвалю хейта ў свой адрас

    Былая фатографка БелТА Аксана Манчук, якая пераехала ў Польшчу, адрэагавала на дыскусію, што разгарнулася вакол яе асобы.

    У журналісцкіх колах пасля артыкула ў «Нашай Ніве» пачалося абмеркаванне, як ставіцца да таго, што былая супрацоўніца дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва жыве зараз у Польшчы. Частка калег выказалася ў яе падтрымку, а частка, насупраць, адрэагавала вельмі жорстка, нават да прапаноў дэпартаваць фатографку ў Беларусь.

    Аксана Манчук спачатку ніяк не каментавала сітуацыю, але пасля вырашыла адказаць хейтэрам на сваёй старонцы Face­book. Публікуем гэты пост цалкам.

    «Хачу выказаць вялікую падзяку ўсім, хто падтрымаў мяне. Супрацьстаяць хвалі хейта і трымацца даволі цяжка. Але ж калі ёсць падтрымка ад былых калег па цэху і сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы, то можна яшчэ трымацца і не губляць веру ў чалавецтва.

    Так, да снежня 2022 года я працавала ў фотахроніцы БелТА. І я таксама падцвярджаю той факт, што ў мяне былі даўгавыя абавязкі за скрадзеную ў мяне тэхніку ў 2019 годзе. Мне патрэбна было выконваць пастанову суда: я не мела права звольніцца да выплаты ўсёй сумы да 2024 года. Але ў снежні 2022 года я назбірала неабходную суму, выплаціла ўсё і звольнілася.

    Я бяру на сябе адказнасць у працы на дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва і не хачу апраўдваць гэты факт, але з‑за неінфармаванасці шмат людзей накінуліся на мяне, як на лёгкую нажыву.

    Пратэсты ў 2020 годзе я здымала як фіксатар падзей, як і многія мае калегі. Тады не было зразумела, як усё складзецца пазней, і публікаваліся факты. Судоў над палітвязнямі я не здымала, акрамя першага паседжання суда над Віктарам Бабарыкам.

    Калі пачаўся міграцыйны крызіс, я здымала тое, што адбывалася і было даступна для мяне непасрэдна на памежным пункце з беларускага боку. Працавала там двойчы, Гэта была фатахроніка падзей, бо інакш гэтыя здымкі не публікавалі бы пазней еўрапейскія агенцыі. Іншая справа, як гэта часам выкарыстоўвалася (за гэта таксама не пазбягаю адказнасці), але ж у гісторыі застанецца неблагі архіў.

    Я здымала большасць культурных, спартыўных, сацыяльных і эканамічных мерапрыемстваў. Фотакор ўвогуле павінен здымаць усе. Але мяне выставілі толькі з аднаго боку.

    Ва ўсіх гэтых выпадках даволі шмат нюансаў і інфармацыі, якую я не магу распаўсюдзіць. Гэта можа моцна нашкодзіць людзям, якія засталіся ў Беларусі.

    У канцы 2022 года я пераехала ў Польшчу і распачала ўладкоўваць сябе як спецыяліста ў іншых сферах працы. А таксама вырашыла знайсці сябе ў партрэтнай фатаграфіі.

    Пачала знаёміцца з іншымі людзьмі, як і ўсе, калі пераязджаюць на новае месца. А гэта зараз жадаюць перавярнуць і знішчыць, паліваючы мяне брудам, не ведаючы ўсіх абставін. Але ж прасцей за ўсё распачаць хейт і кінуць яшчэ адзін камень у бок іншага, распальваючы між людзьмі варожасць.

    Вы змагаецеся не з тым злом».

    Чытайце яшчэ:

    «Яны баяцца і разумеюць, што нас думаць па-іншаму не прымусіш». Інтэрв’ю з Вольгай Такарчук

    «В идеальном мире комменты должны быть платными». Психолог — о том, почему нам легко сливать негатив в интернете и как научиться культуре комментирования

    Флэшмоб «21»: што рабілі і як выглядалі беларускія медыйшчыкі ў свае 21 год

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці