Шэф-рэдактара «Рэгнума» выпусцілі на волю
17 сакавіка 2017
Затрыманы па запыце СК Беларусі ў Маскве шэф-рэдактар інфармацыйнага агенцтва «Рэгнум» Юры Баранчык 17 сакавіка выпушчаны на свабоду. Пра гэта паведамілі ягоныя адвакаты, якія сустракалі яго ля будынка ізалятара часовага ўтрымання, піша «Рэгнум».
Грамадзянін Беларусі Юрый Баранчык выпушчаны ў сувязі са сканчэннем тэрміну затрыманьня.
«Пытанне аб экстрадыцыі Баранчык яшчэ не вырашана, — растлумачылі адвакаты. — Адмовы ў экстрадыцыі няма».
Пры гэтым удакладняецца, што ён выпушчаны без падпіскі і паручальніцтваў. У цяперашні час запушчана экстрадыцыйная працэдура, падчас якой расійская пракуратура павінна вырашыць задаволіць або не запыт Мінска аб выдачы Баранчыка.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У Глыбокім падчас рэйду сілавікоў затрымалі адміністратара мясцовага пабліка
25.09.2024
ByPol абвінаваціў СМІ ў негатыўным выстаўленні агітацыі праз бот плана «Перамога»
23.05.2024
Прысуд рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу пакінулі без зменаў
23.01.2024
Цяжкахворага беларускага журналіста Вадзіма Доўнара перавезлі з Украіну ў Польшчу
14.05.2024