• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Серыял-анталогія «Працэсы», створаны на «Белсат», стаў фіналістам буйного міжнароднага фестываля Prix Italiа

    Серыял «Працэсы», які выйшаў на тэлеканале «Белсат» летась і сабраў вялікую колькасць праглядаў, працягвае і сёлета сваю фестывальную гісторыю.

    Тэлевізійная антыўтопія за аўтарствам рэжысёра Андрэя Кашперскага і сцэнарыста Міхаіла Зуя трапіла ў тройку фіналістаў міжнароднага фестываля Prix Italia ў катэгорыі Dig­i­tal Fic­tion. Серыял быў абраны ў шорт-ліст 64‑х прэтэндэнтаў на ўзнагароду з 252‑х праграм-заяўнікаў з 76 арганізацый.

    Prix Italia — адзін з найстарэйшых і прэстыжных міжнародных фестываляў у галіне радыё, тэлебачання і інтэрнэту. Сёння конкурс на фестывалі ладзіцца ў трох катэгорыях: Радыё і Падкаст, Телебачанне, Лічбавыя праекты. У прыватнасці, катэгорыя Лічбавыя праекты мае тры паднамінацыі: Дакументальны праект, Ігравы і Інтэрактыўны. «Працэсы» прадстаўлены ў праграме «Лічбавы ігравы праект».

    «Адзначаны антыўтапічны YouTube-серыял «Працэсы», які прасякнуты сатырай, гратэскам, абсурдам і чорным гумарам, прапануе мастацкае адлюстраванне сучаснай беларускай рэчаіснасці і патэнцыйнай будучыні краіны, — пішуць пра фіналіста фэсту арганізатары.

    Аўтары пытаюцца, што можа адбыцца, калі не спыніць грамадска-палітычныя працэсы, якія адбываюцца: беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі, дэзінтэграцыю грамадства, жыццё адных у пастаянным страху і поўную беспакаранасць для іншых, унутраную міграцыі, самацэнзуру, трыумф інтэлектуальнага нігілізму і невуцтва, прыніжэнне і пераўтварэнне ў «казлоў адпушчэння» невінаватых. Гэты трагікамічны серыял даследуе самыя абсурдныя сцэнары, спрабуючы адказаць на пытанне: «Што, калі…?». Кожная частка — гэта самадастатковая гісторыя, але асобныя эпізоды звязаны паміж сабой паўтаральнымі персанажамі і мастацкім выбарам».

    Згодна з умовамі конкурсу, фіналісты фэсту будуць запрошаны ў Турын для абмеркавання сваіх прадуктаў, перш чым журы абярэ канчатковага пераможцу.

    «Я так спраўляўся з абсурдам, які мяне атачаў». Рэжысёр Андрэй Кашперскі — пра серыял «Працэсы», жудасныя навіны і выратавальную ролю гумару

    Нагадаем, што ў серыяле беларуска-польскай вытворчасці здымаліся: Ігар Сігоў, Андрэй Пятроў, Алег Гарбуз, Валянціна Белахвосцік, Яна Траянава, Аляксандр Гарцуеў і іншыя акторы.

    Паглядзець серыял  можна тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці