• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сельскі чыноўнік журналісту: “Я вас не запрашаў” (відэа)

    Інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Жычын Бярозаўскага раёна, дзе на вуліцы каля крамы адбываўся сход грамадзян. Яны былі незадаволеныя тым, што гандлёвы аб’ект не працуе.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/valeryy_shupenik.jpg

    Падчас сходу жыхароў вёскі старшыня Першамайскага сельвыканкама (Бярозаўскі раён Брэсцкай вобласці) Валерый Шупенік занепакоіўся працай рэдактара сайта «Першы Рэгіён» Паўла Даліда, які прыехаў на мерапрыемства і рабіў відэаздымкі.

    Валерый Шупенік, убачыўшы пасведчанне журналіста зарэгістраванага СМІ, запатрабаваў яшчэ і «акрэдытацыю».

    «На мае пярэчанні, што як журналіст я маю права здымаць у грамадскіх месцах публічныя мерапрыемствы, сельскі чыноўнік заявіў, што ён журналіста сюды “не запрашаў”», — распавёў Павел Дайлід службе маніторынгу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

    У адказ рэдактар ​​«Першага Рэгіёна» растлумачыў старшыні сельвыканкама, што кіруецца дзеючым заканадаўствам і падпарадкуецца толькі законным патрабаванням. Магчыма, прадстаўніку мясцовай ўлады не часта даводзіцца сустракацца з журналістамі, таму на выпадак «як бы чаго не выйшла», Валерый Шупенік з кімсьці параіўся па тэлефоне. Пасля чыноўнік больш не прад’яўляў прэтэнзіі да працы журналіста.

    Як высветлілася пазней, старшыня Першамайскага сельвыканкама тэлефанаваў у Бярозаўскі райвыканкам, дзе яму патлумачылі, што забараняць працаваць журналісту нельга.

     

    Відэа з сайта “Першы рэгіён”

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці