• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    СБУ абвінавачвае экс-вядучую, якая брала інтэрв’ю ў Лукашэнкі, у дзяржаўнай здрадзе

    Гаворка ідзе пра прарасійскую прапагандыстку Дыяну Панчанку, якая працавала на тэлеканалах, звязаных з Віктарам Медвядчуком, а пасля пачатку вайны ва Украіне пераехала ў Расію. Сёлета ў жніўні яна брала інтэрв'ю ў Лукашэнкі. За апраўданне ваеннай агрэсіі ва Украіне супраць Панчанкі раней распачалі крымінальную справу. Зараз жа прапагандыстку вінавацяць  у дзяржаўнай здрадзе. 

    Следства лічыць, што Панчанка, пачынаючы з кастрычніка 2022 года, па даручэнні Масквы дапамагала расійскаму ваенна-палітычнаму кіраўніцтву ў сабатажнай дзейнасці супраць Украіны.

    «Панчанка сістэматычна апраўдвае ваеннае ўварванне РФ ва Украіну на сваім YouTube-канале, у якога больш за мільён падпісчыкаў, а таксама распаўсюджвае свае прапагандысцкія матэрыялы праз сетку пра-крамлёўскіх Telegram-каналаў»,— паведамляе СБУ.

    Нагадаем, што пасля выезду з Украіны Панчанка выдаліла вялікую колькасць пастоў са свайго Telegram-канала. Многія з іх адносіліся да перыяду люты-жнівень 2022 года або першага паўгоддзя вайны. «Наша Ніва» знайшла некаторыя з гэтых выдаленых публікацый. Змест гэтых пастоў мог бы стаць нагодай для арышту любога звычайнага чалавека як у Расіі, так і ў самой Беларусі.

    Чытайце яшчэ: 

    «Рускія — гэта фашысты». Як інтэрв’юерка Лукашэнкі пераабувалася проста падчас вайны

    Фіксер у ваенным рэпартажы. Што самае страшнае і найбольш цікавае для замежных журналістаў на вайне — гутарка са Змітром Галко. ВІДЭА

    «В 1920‑е выступал за белорусизацию, в 1930‑е хвалил советскую власть, в 1940‑е воспевал немецкую оккупацию». Кто такой Юрка Витьбич?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці