Саюз журналістаў Сербіі патрабуе вызваліць усіх зняволеных у Беларусі журналістаў
Саюз журналістаў Сербіі выказвае салідарнасць з нашымі зняволенымі калегамі. Адпаведны зварот сербскія журналісты накіравалі ў амбасаду Беларусі ў Бялградзе.
— Ад імя Саюза журналістаў Сербіі мы выказваем моцную салідарнасць з акцыяй Еўрапейскай і Міжнароднай федэрацый журналістаў і заклікаем беларускія ўлады неадкладна вызваліць журналістаў, якія знаходзяцца ў турме.
Мы ведаем, што ў турмах Беларусі знаходзіцца 11 журналістаў, і гэта не можа быць знакам таго, што ваша краіна з’яўляецца дэмакратычным грамадствам. Урад Сербіі таксама не лагодны да журналістаў, але ніхто з іх не знаходзіцца ў турме.
Мы ўздымаем свой голас за свабоду нашых калег, за свабоду сродкаў масавай інфармацыі і свабоду слова!
Саюз журналістаў Сербіі / SINOS
Драгана Чабаркапа, прэзідэнт
Дэян Глігорыевіч, член выканаўчага савета SINOS
Поддержите белорусских журналистов, с которыми сейчас жестоко расправляется власть. БАЖ призывает к международной солидарности
Федэрацыя асацыяцый журналістаў Іспаніі звярнулася да дарадцы беларускага пасла з нагоды пераследу калег у Беларусі
Саюз балгарскіх журналістаў: Спыніце рэпрэсіі супраць журналістаў і СМІ ў Беларусі!
Заява Кааліцыі за свабоду СМІ наконт свабоды СМІ ў Беларусі
Немецкая ассоциация журналистов требует от властей Беларуси прекратить преследование коллег
США призывают Беларусь освободить журналисток Андрееву и Чульцову «немедленно и безусловно»