• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сайт znadniemna.pl прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі

    Інфармацыйную прадукцыю сайта znadniemna.pl, партала незарэгістраванага Саюзу палякаў у Беларусі прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

    Рашэньне прыняў суд Ленінскага раёну Горадні 30 сьнежня. Сайт унесьлі ў рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, апублікаваны на сайце Мінінфармацыі, паведамляе reform.by.

    Старшыня незарэгістраванага ў Беларусі Саюзу палякаў Анжаліка Борыс і сябра аргнізацыі Андрэй Пачобут з сакавіка мінулага году знаходзяцца за кратамі ў «польскай справе».

    «Прызнаючы Znadniemna.pl экстрэмісцкім парталам, рэжым змагаецца за права палякаў, якія жывуць у Беларусі або паходзяць з Беларуси, свабодна выказваць сваё меркаванне і дзяліцца інфармацыяй пра ситуацыю з польскай меншасцю ў краіне», – гаворыцца ў рэдакцыйным артыкуле.

    Рэдактары сайта незарэгістраванага Саюза палякаў ZnadNiemna.pl, журналісты Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік вымушана пакінулі Беларусь у красавіку 2020 года з‑за пагрозы іх арышту і забрання з сям’і малога сына.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці