• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сайт pozirk.online недаступны ў Беларусі

    Сайт інфармацыйнага рэсурсу «Позірк» не адчыняецца з Беларусі. Верагодна, яго заблакавалі па патрабаванню ўладаў.

    Сайт pozirk.online стаў недаступны для карыстальнікаў з Беларусі. Пра гэта каманда «Позірка» паведаміла ўвечары 6 лютага 2024 года. Верагодна, сайт заблакавалі па патрабаванню ўладаў. Паводле інфармацыі медыя, афіцыйных паведамленняў ад Мінінфарма аб абмежаванні доступу да рэсурсу не было.

    Доступ для карыстальнікаў унутры краіны зараз магчымы праз сэрвісы VPN.

    Сайт pozirk.online пачаў працаваць 16 кастрычніка мінулага года. 5 снежня 2023 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў яго кантэнт «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

    21 красавіка 2023 года гэты ж суд ужо прызнаваў «экстрэмісцкім» кантэнт «Позірка» ў сацсетках і на сайце bpn-info.online.

    Медыяпраект «Позірк» створаны ў вымушанай эміграцыі часткай каманды незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН і інтэрнэт-газеты Naviny.by, разгромленых уладамі ў 2021 годзе.

    У 2021 годзе КДБ далучыў агенцтва БелаПАН да спісу «экстрэмісцкіх фарміраванняў». За кратамі зараз знаходзяцца дырэктар БелаПАН Ірына Леўшына (асуджаная на 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі), былы дырэктар кампаніі Дзмітрый Наважылаў (на 6 гадоў), былы намеснік дырэктара Андрэй Аляксандраў (на 14 гадоў).

    Чытайце яшчэ:

    БАЖ пачаў маніторынг прарасійскай прапаганды на дзяржтэлеканалах Беларусі

    Амбасады Швецыі і Вялікабрытаніі заклікалі вызваліць медыяменеджара Андрэя Аляксандрава

    СМІ ў Беларусі ў 2023 годзе. Электронны бюлетэнь БАЖ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці