• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сайт «Позірк» і тэлеграм-канал «WARTA — беларускае нацыянальнае медыя» аб’яўленыя ўладамі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

    Напрыканцы тыдня беларускія ўлады пашырылі свой «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», які агрэгуе на сваім сайце Міністэртва інфармацыі. У шырокім пераліку новаабвешчаных — інфармацыйны сайт «Позірк» і тэлеграм-канал «WARTA – беларускае нацыянальнае медыя».

    Паводле Мінінфарма, кантэнт інфармацыйнага сайта «Позірк» (pozirk.online) прызнаны «экстрэмісцкімі  матэрыяламі» судом Цэнтральнага раёна Мінска. Адпаведнае рашэнне было прынятае 5 снежня 2023 года.

    Медыяпраект «Позірк» створаны ў вымушанай эміграцыі часткай каманды незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН і інтэрнэт-газеты Naviny.by, разгромленых уладамі ў 2021 годзе. Сёлета 21 красавіка гэты ж суд ужо прызнаваў «экстрэмісцкім» кантэнт «Позірка» ў сацсетках і на сайце bpn-info.online.

    Таксама рашэннем суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы ад 5 снежня прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі» тэлеграм-канал «WARTA – беларускае нацыянальнае медыя» (ідэнтыфікатар https://t.me/wartabelarus).

    Медыяпраект WARTA паўстаў у 2023 годзе і пазіцыянуе сябе як «новае нацыянальна-арыентаванае медыя, створанае дзеля пашырэння беларускага кантэнту, нацыянальнай палітычнай аналітыкі, культурніцкіх і асветніцкіх матэрыялаў».

    Чытайце яшчэ:

    Ізноў затрымана рэдактарка светлагорскага «Ранку». Яе калега таксама ў ІЧУ

    1000 дзён без каханага чалавека. Размова з Вольгай Івашынай — жонкай журналіста, асуджанага за працу на 13 гадоў

    Руководитель Белорусского расследовательского центра получил награду от Госдепартамента США

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці