• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сайт «Новага Часу» разблакавалі ў Беларусі. Але ёсць нюанс

    З нядаўняга часу на дамене выдання "Новы час" месціцца сайт нейкай турыстычнай агенцыі, якая вельмі падобная на махляроў.

    Калі вы паспрабуеце зайсці на сайт «Новага Часу» з Беларусі са старой назвай novychas.by, вас будзе чакаць сюрпрыз.

    Па-перашае паглядзіце на адрас турагенцыі Новы час: Минск, пр‑т Революции д.58 маг. «Утюжок», 6 этаж (473) 228–69-59. А па-другое, тэлефонны код 473 — верагодная зона тэлефонных скамераў. Выглядае на тое, што нехта хоча зарабіць, раскручваючы людзей на платныя званкі.

    Чыя гэта задумка, чаму махляры выбралі менавіта гэтае даменнае імя, у рэдакцыі не ведаюць. Выданне просіць чытачоў быць уважлівымі. Не вядзіцеся на прыдумкі махляроў!

    Фактычнае карыстанне даменам па прызначэнні нам не давалі рабіць з моманту пазасудовай блакіроўкі 29 кастрычніка 2021 года. Пасля гэтага быў ліквідаваны наш заснавальнік, і мы не маглі легальна аплочваць даменнае імя. А ў верасні скончыўся тэрмін рэгістрацыі. І цяпер нехта вырашыў скарыстацца нашай назвай.

    Чытайце яшчэ:

    «Я уже на том уровне, когда меня зовут в соседние страны для выполнения работы»: как студенты совмещают учебу и работу

    «Сярэдзіны мы не прызнаём!» Да 100-годдзя часопіса «Полымя»

    Абсалютная стэрыльнасць: падпісны каталог “Белпошты” пазбавіўся ад “баласту” незалежных СМІ

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці