Сайт «Народнай Волі» не абнаўляецца з 7 снежня
У жніўні сайт змаўкаў таксама, але доўжылася тое маўчанне ўсяго восем дзён.
Сайт «Народнай Волі» не абнаўляецца з 7 снежня, амаль паўтара месяца.
Нагадаем, у жніўні стала вядома, што шматгадовы галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч, які займаў гэтую пасаду з 1995 года, пакідае яе, а новым уладальнікам выдання з 1 верасня стала фірма «Гіпер ПК».
Тады паведамлялася, што на чале сайта стаіць сам кіраўнік «Гіпер ПК» Мікалай Зіневіч. Ён пазбягаў гаварыць пра гэта, але называў сябе менеджарам інтэрнэт-праектаў. У медыйнай сферы Зіневіч асабліва нікому не быў вядомы.
Як казаў тады Іосіф Сярэдзіч, ад супрацоўніцтва з сайтам «НВ-Анлайн», нягледзячы на дамоўленасць, былі адхіленыя многія журналісты.
«Гэтая інфармацыя як снежны камяк на галаву. Мне шкада журналістаў. Я быў упэўнены, што яны будуць працаваць на адпаведным узроўні, а апынуліся каля разбітага карыта. Мне незразумелыя дзеянні тых, каму я бясплатна памылкова перадаў сайт», — прызнаваўся Іосіф Сярэдзіч і абяцаў, што «будзе дзейнічаць з тым, каб аднавіць законнасць».
У тэлеграм-канале выдання апошняя навіна таксама датаваная 7 снежня. А колькасць падпісчыкаў зляцела да 1287 чалавек.
Чытайце яшчэ:
«Простите за такой обидный и непредсказуемый финал». Белорусских медиа остается все меньше. Посмотрели, какие из них закрылись в 2023 году
Аднойчы знікнуць усе газеты. І што далей?
Вы паспяшаліся напісаць некралог для KYKY: Саша Раманава — пра будучыню праекта