• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сайт і сацсеткі volkovysk.by прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем

    У кампаніі медыяэкстрэмістаў папаўненне: Камітэт дзяржбяспекі рашэннем ад 24 студзеня ўнёс сайт і сацсеткі інфармацыйнага інтэрнэт-рэсурса volkovysk.by у спіс экстрэмісцкіх фармаванняў. Адпаведныя змены ў спісе апублікавалі на сайце Міністэрства унутраных спраў 31 студзеня.

    «Група грамадзян «volkovysk.by», аб’яднаных у тым ліку праз сацыяльныя сеткі, месенджары і іншыя інтэрнэт-рэсурсы ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць», — гаворыцца ў інфармацыі на сайце МУС. У спісе пералічаныя суполкі і профілі volkovysk.by у Telegram, Face­book, VK i Twit­ter, а таксама асобна пазначаныя рэдактары сайта Алесь Зайцаў і Аляксандр Таранцей.

    Паводле арт. 361–1 Крымінальнага Кодэкса РБ, стваральніка і кіраўніка экстрэмісцкага фармавання могуць асудзіць да 10 гадоў пазбаўлення волі. Удзельніку экстрэмісцкага фармавання пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі. За садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці могуць пакараць тэрмінам да 7 гадоў, за фінансаванне — да 8 гадоў.

    Volkovysk.by пазіцыянуе сябе як інфармацыйны рэсурс пра горад Ваўкавыск і Ваўкавыскі раён, які стварае група аўтараў на грамадскіх пачатках за ўласныя сродкі.

    «13 гадоў сайт volkovysk.by быў адзіным незалежным рэсурсам, які расказваў пра ўсе аспекты жыцця нашага горада… Усе 13 гадоў нам супрацьстаяла дзяржаўная машына з яе ідэолагамі і рэдакцыяй раённай газеты, якая за ўвесь час і ні на ёту не наблізілася да нас па наведвальнасці і колькасці падпісчыкаў. У адрозненне ад іх, мы ніколі не атрымалі ніводнай капейкі з бюджэту. Роўна як ніколі не сядзелі на грантах — мы проста любім свой горад і расказваем пра яго жыццё без прыкрас, аддаючы гэтаму свой час і асабістыя сродкі.

    Дамен volkovysk.by, верагодна, хутка адключаць, а там перададуць раённай газеце ці райвыканкаму. Як заўважыў уважлівы чытач, мы ўжо працуем на новым дамене volkovysk.eu і працягнем на ім працаваць.

    Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, рэкамендуем адпісацца ад нашых сацыяльных сетак — мы створым новыя, пра якія вы вельмі хутка даведаецеся», – гаворыцца ў звароце рэдакцыі да чытачоў.

    Раней у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» улады унеслі беларускія незалежныя СМІ, сярод якіх БелаПАН, «Наша Ніва», «Еўрарадыё», «Белсат», Zerka­lo, гродзенскі рэсурс Hrodna.Life і гомельскі «Флагшток».

    Чытайце яшчэ:

    «Суразмоўца медыя павінен разумець рызыку». Дыскусія пра экстрэмізм і этыку

    Руководство для иностранных граждан по организации работы в Литве

    Вечар памяці Аляксея Стрэльнікава ў музеі Вольнай Беларусі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці