• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сайт пра беларускую літаратуру перастаў адкрывацца ў Беларусі

    Праект Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў bellit.infо перастаў адкрывацца ў Беларусі 16 кастрычніка 2024 года.

    Сайт bellit.infо перастаў адкрывацца ў Беларусі

    Скрыншот: bellit.info

    «На дадзены момант наш сайт перастаў адкрывацца на тэрыторыі Беларусі. Але хутка мы зможам прапанаваць спосаб бяспечна чытаць яго з нашай краіны. А пакуль прапануем чытачам з Беларусі выкарыстоўваць VPN альбо заставацца на сувязі ў сацыяльных сетках», — паведамляе тэлеграм-канал ініцыятывы.

    Сайт bellit.info пачаў працаваць у ліпені 2023 года. Рэсурс назапашвае артыкулы пра літаратуру ў Беларусі і за яе межамі. Паведамляе пра навінкі выдавецтваў і акумулюе наяўную інфармацыю пра беларускіх літаратараў без увагі на ўзрост і час нараджэння, мову і стыль пісьма (біяграфістыку, мемуарыстуку, некрапалістыку, архіўныя дадзеныя). Таксама на сайце размяшчаюцца звесткі пра літаратурную перыёдыку, выдавецтвы, анлайн-праекты, у тым ліку аўдыёвізуальныя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці