• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэгіянальны сайт BrestNote прызналі «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»

    Незалежны сайт з Брэста Brest­Note абвешчаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй». Адпаведнае рашэнне ў дачыненні інтэрнэт-рэсурса brestnote.by прыняў 10 красавіка суд Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

    Фота: скрыншот з сайта brestnote.by

    Міністэрства інфармацыі Беларусі ўвечары 12 красавіка ўнесла звесткі пра сайт у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Інфармацыйны рэгіянальны інтэрнэт-рэсурс Brest­Note з’явіўся ў анлайн-прасторы ў 2015 годзе і пазіцыянаваў сябе як «сайт для адпачынку ўсёй сям’ёй». На ім змяшчалася шмат навін пра грамадскае і культурнае жыццё ў Брэсце і Беларусі.

    У снежні 2020 года рэдактар сайта Наталля Пармон атрымала папярэджанне ад Брэсцкай гарадской пракуратуры за ўдзел у відэазвароце супраць гвалту пасля прэзідэнцкіх выбараў.

    Летам 2023 года доступ да сайта Brest­Note заблакавалі на загад Міністэрства інфармацыі за тое, што там былі змешчаныя спасылкі на рэсурсы, прызнаныя беларускімі судамі «экстрэмісцкімі». Пасля выдалення непажаданых міністэрству спасылак рэдакцыя выдання звярнулся ў ведамства, і праз месяц сайт быў разблакаваны.

    За апошнія гады ў Брэсцкай вобласці з нагоды размяшчэння «экстрэмісцкіх матэрыялаў» былі заблакаваныя шэраг незалежных інтэрнэт-рэсурсаў. Сярод іх Media-Polesye, «Брестская газета», «Брестский курьер», «Першы Рэгіён», «Ганцавіцкі час», «Першы Пінскі» ды іншыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці