• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сайт «Белсата» аднавіў працу. Што гэта азначае?

    Дамен застаўся ранейшы – belsat.eu, журналісцкі калектыў захаваўся, а рэдакцыя пакуль прывыкае да новай адмінкі. БАЖ пагутарыў з шэф-рэдактаркай сайта «Белсат» Вольгай Ярохінай.

    Вольга Ярохіна. Фота: з асабістага архіва

    26 жніўня амаль пасля месячнага перапынку запрацаў сайт «Белсата». З 1 жніўня ён часова прыпыніў сваю працу праз тэхнічныя праблемы. Пра праблемы, з якімі сутыкнуўся тэлеканал, БАЖ расказваў падрабязна.

    — Што азначае вяртанне сайта?

    — Дамен застаўся ранейшы: belsat.eu. Сайт зараз выглядае трохі інакш, чым раней, бо бракуе закладак: няма закладак праграм, закладкі «Аб’ектыў». Паступова мы будзем абнаўляць сайт, бо ён мае складаную структуру: раней ён утрымліваў не толькі тэкставыя навіны, але і шмат відэа. Спадзяюся, хутка мы вернемся да таго ж узроўню, што быў раней.

    Хаця перад намі яшчэ вялікая частка працы, бо больш за палову месяца сайт быў адключаны. Апрача ўсяго, нам давядзецца аднаўляць ранейшыя паказчыкі ў пошукавіках – а гэта вельмі складаная праца. Я спадзяюся, што мы справімся.

    — Ці ўдалося захаваць увесь папярэдні кантэнт сайта?

    — На вялікі жаль, большую частку кантэнту зараз не ўдалося вярнуць на сайт, але, спадзяюся, вось-вось яна будзе вернутая. Прынамсі, аўтарскія правы на гэты кантэнт належаць Польскаму тэлебачанню і каналу «Белсат», як і раней, таму я спадзяюся, што ўсе яны будуць вернутыя. Пакуль што мы маем не ўвесь кантэкт за ўсе гады працы, але будзем яго аднаўляць.

    — Якія прагнозы даюць тэхнічныя службы: ці магчыма вярнуць увесь кантэнт?

    — Я думаю, гэта магчыма. Прынамсі, мне ніхто яшчэ не сказаў, што аднавіць кантэнт нерэальна, і ён знік назаўсёды. Прагнозы такія: гэта магчыма.

    — Што зменіцца ў працы сайта? Ці да аднаўлення яго працы ў поўным аб’ёме рана казаць пра перамены?

    — Я думаю, на пачатку мы будзем трохі павольнымі, таму што нам трэба прывыкнуць да новай сістэмы.

    У нас змянілася адмінка, змяніліся тэхнічныя магчымасці па выстаўленні матэрыялаў на сайт: гэта займае трохі больш часу, бо мы ніколі не працавалі з цяперашняй сістэмай. Але за пару тыдняў мы наб’ем руку і вернемся да папярэдняй хуткасці працы і папярэдняга графіка. 

    А журналісты, каманда — усё тая ж: журналісты пішуць тэксты, рэдактары вычытваюць, карэктары выпраўляюць памылкі.

     

    Што адбываецца з «Белсатам»?

    Новы ўрад Польшчы, сфармаваны па выніках парламенцкіх выбараў, у канцы 2023 года распачаў працэдуру рэарганізацыі грамадскіх СМІ.

    9 лютага каманда «Белсата» ў адкрытым лісце да міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага заклікала захаваць тэлеканал у цяперашнім выглядзе. Пад тэкстам падпісаліся 170 журналістаў і супрацоўнікаў «Белсата».

    На пачатку сакавіка стала вядома, што новы ўрад Польшчы істотна скарачае бюджэт тэлеканала «Белсат».

    У сакавіку 2024 года ў адстаўку адпраўлена дырэктарка «Белсата» Агнешка Рамашэўская-Гузы, якая кіравала тэлеканалам 18 гадоў.

    Выканаўцам абавязкаў дырэктара тэлеканала прызначаны Аляксей Дзікавіцкі. Адразу пасля прызначэння новы кіраўнік распавёў пра планы тэлеканала.

    У канцы траўня з‑за абмежаваных фінансавых магчымасцяў «Белсат» пераехаў на старое месца, з якога пачынаўся тэлеканал.

    4 ліпеня кіраўнік TVP World Міхал Бранятоўскі абнародаваў праект рэформы тэлебачання, пад які патрапіць і «Белсат».

    8 ліпеня ліквідатар TVP накіраваў у пракуратуру паведамленне пра фінансавыя парушэнні, невыкананне службовых абавязкаў і злоўжыванне паўнамоцтвамі папярэднім кіраўніцтвам тэлеканала «Белсат», у тым ліку былой дырэктаркай і галоўнай рэдактаркай Агнешкай Рамашэўскай-Гузы.

    Спачатку дзейны выканаўца абавязкаў дырэктара «Белсата» Аляксей Дзікавіцкі пракаментаваў гэтае паведамленне. А следам супрацоўнікі тэлеканала звярнуліся да кіраўніцтва Польшчы з просьбай захаваць «Белсат».

    23 ліпеня «Белсат» паведаміў, што пераводзіць свой сайт на «мінімальны рэжым працы».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці