• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сацсеткі «Вольнага Глыбокага» і «Фельетоны Лупача» абвешчаныя экстрэмісцкімі

    «Экстрэмісцкі» спіс Міністэрства інфармацыі пашырыўся за кошт медыйнага прадстаўніцтва горада Глыбокае на Віцебшчыне. Такімі цяпер лічацца як асобныя платформы рэсурсаў у сацсетках, так і канкрэтныя аўтары.

     

    Так званы «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», пайменны пералік якіх на сайце кантрольнага ведамства набліжаецца да 630 старонак, папоўніўся чарговымі прадстаўнікамі медыясупольнасці.

    Паведамляецца, што забароненай да распаўсюду прызнаная інфармацыйная прадукцыя старонкі «Вольнае Глыбокае» ў сацыяльнай сетцы Insta­gram, а таксама старонка пад назвай Vol­naye Hly­bokaye ў сацсетцы «Вконтакте».

    Аб’яднанае рашэнне прыняў суд Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці 26 чэрвеня, яно падлягае «неадкладнаму выкананню» ў адпаведнасці з арт. 314 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса.

    «Вольнае Глыбокае» паўстала ў 1994 годзе як незалежны рэгіянальны штотыднёвік. Ад самага пачатку выданнем займаўся журналіст, краязнаўца Уладзімір Скрабатун. 

    Першапачаткова газета пазіцыянавалася як орган мясцовай суполкі БНФ, але хутка пачала асвятляць усе надзённыя тэмы — ад навін грамадскага жыцця да знаёмства з выбітнымі мясцінамі краю. Наклад даходзіў да 5 тысяч асобнікаў.

    Папулярны праект праіснаваў чвэрць стагоддзя і на момант драматычнага 2020-га заставаўся адзіным зарэгістраваным незалежным медыя на Віцебшчыне. Спачатку праз эканамічны прэсінг уладаў рэдакцыя адмовілася ад друкаванай версіі, а ў кастрычніку 2021 года пракуратура Віцебскай вобласці ініцыявала абмежаванне доступу да сайта vglybokaye.by.

    Згодна з афіцыйным тлумачэннем ведамства, у праманітораных публікацыях негатыўна паказвалася грамадска-палітычная сітуацыя ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў, праца дзяржорганаў падавалася як незаконная, дыскрэдытавалася праца міліцыі і судоў на фоне апраўдання і гераізацыі правапарушальнікаў і злачынцаў, а некаторыя тэксты суправаджаліся фотаздымкамі і відэа з «экстрэмісцкіх» каналаў.

    Цяпер кантралёры ўчынілі паляванне за сацсеткамі, дзе яшчэ захаваліся асобныя старонкі рэпрэсаванага выдання.

    Другім прадстаўніком згаданага рэгіёна, западозраным у «экстрэмізме», стаў вядомы журналіст Зміцер Лупач. Дарэчы, сваю кар’еру пачынаў менавіта ў «Вольным Глыбокім».

    Як адзначаецца ў паведамленні Міністэрства інфармацыі, у гэты пералік занесены асобна ўзяты відэазапіс для тэлеканала «Белсат», выкладзены ў YouTube, з назвай «Ябацек пачалі затрымліваць / Фельетоны Лупача» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/watch?v=1TY8PWLXfcM). Адпаведнае рашэнне ўхваліў суд Чыгуначнага раёна Віцебска 26 чэрвеня.

    Да 2020 года фрылансера неаднаразова каралі адміністрацыйнымі суткамі і буйнымі штрафамі «за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі», а калі паўстала рэальная пагроза турэмнага зняволення, журналіст прыняў рашэнне пакінуць Беларусь. Апошняй кропляй паслужыла затрыманне падчас падрыхтоўкі матэрыялу пра мэтанакіраваны пераслед ксяндза Вячаслава Барка і статус падазраванага ў крымінальнай справе.  

    Цяпер 55-гадовы Зміцер Лупач у бяспецы за межамі краіны, дзе працягвае рабіць аўтарскія сюжэты, у тым ліку прысвечаныя роднай Глыбоччыне. 

    Читайте ещё:

    «Журналистам сложно признать свой травматичный опыт». Что такое травма-информированная журналистика, которая популярна на Западе, но не встречается в Беларуси

    Эти использующие ИИ инструменты не предназначены для создания текстов, но о них полезно знать каждому журналисту

    Восемь примеров, как использовать нейросеть ChatGPT для работы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці