• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Родныя расказалі, як затрымалі легендарнага «Маляваныча»

    Сёння ў цэнтры Мінска лукашэнкаўцы затрымалі 56-гадовага Аляксандра Ждановіча. Ён вядомы ўсім беларускім дзецям як Маляваныч, вядучы «Калыханкі». 

    Сваяк Ждановіча, Данік, які ў момант затрымання быў побач з ім, расказаў «Нашай Ніве» дэталі. 

    «Недзе ля паловы на першую мы з Аляксандрам ішлі па Пераможцаў у бок «Галерэі». Уздоўж дарогі стаялі бусікі з невядомымі, непасрэдна на тратуары былі амапаўцы.

    Мы вырашылі ісці далей: у Аляксандра быў пры сабе невялікі драўляны крыжык, ён дастаў яго і пачаў асяняць амапаўцам хросным знаменнем і чытаць малітву — ён веруючы, валанцёр у манастыры.

    Так мы амаль прайшлі ўсіх амапаўцаў, але троху далей адзін з іх крычаў на жанчыну. Аляксандр падышоў да яго і папрасіў не крычаць, у адказ той аддаў загад дваім сваім «узяць яго» — заламалі рукі і завялі ў бус», — расказаў нам Данік. 

    Як паведамілі «Нашай Ніве» сваякі, Ждановіча павязуць у Жодзіна да суда — яму дазволілі адзваніцца сваякам з Партызанскага РУУСа. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці