• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэжысёры і акторы чытаюць Сянцова. Відэа ў падтрымку

    Алег Сянцоў — украінскі кінарэжысёр. Яго і актывіста Аляксандра Кольчанку затрымалі ў Крыме 10 мая 2014 года.

    Іх абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў. Кольчанку прысудзілі да дзесяці, а Сянцова — да дваццаці гадоў турмы. Цяпер Сянцоў знаходзіцца ў калоніі «Белы мядзведзь» у расійскім горадзе Лабытнангі на паўвостраве Ямал.

    14 мая Алег Сянцоў абвясціў бестэрміновую галадоўку з патрабаваннем вызваліць усіх 64 украінскіх палітвязняў на тэрыторыі Расіі. 28 мая Сянцоў пагадзіўся на падтрымальную тэрапію.

    АПАВЯДАННІ АЛЕГА СЯНЦОВА

    «Детство»

    Чытаюць: Яўген Цыганоў, Аляксандр Паль, Аляксандр Яцэнка і Канстанцін Кажэўнікаў

    «Бабушка»

    Чытаюць: Вольга Лапшына і Ксенія Рапапорт

    «Собака»

    Чытаюць: Андрэй Звягінцаў, Святлана Камыніна, Лія Ахеджакава

    ЗВАРОТЫ Ў ПАДТРЫМКУ АЛЕГА СЯНЦОВА

    Вядомыя расійскія акторы і рэжысёры адкрыта звяртаюцца ў падтрымку ўкраінскага  рэжысёра Алега Сянцова, які трымае бестэрміновую галадоўку. Вось іх словы.

    — Мяне завуць Андрэй Звягінцаў. Я кінарэжысёр. Я б вельмі хацеў, каб мы з вамі навучыліся чуць ціхі голас чалавека. Я б вельмі хацеў, каб улада пачула голас Алега Сянцова, яго крык. Мне здаецца, што абмен палітвязнямі — гэта была б проста ідэальная, ідэальная мера, ідэальнае выйсце з гэтага тупіка, у якім мы, у якім усё нашае грамадства знаходзіцца. Гэта быў бы пазітыўны вынік для абодвух бакоў. Я мару ўбачыць Алега Сянцова на волі, як я мару, каб нашае грамадства стрэсла з сябе гэты самнамбулічны сон абыякавасці. Дзякуй вялікі за ўвагу. Дзякуй усім!
    — Калі Дзмітрыева Юрыя Аляксеевіча абвясцілі педафілам, мы ўсе крычалі. Вось гэта новае слова «хайп»… Мы ўсе, хто мог, білі ў рондалі, ва ўсе званы — тэлефанавалі людзям, якія, нам здавалася, могуць дапамагчы. І ўсё ж такі ўсім светам дапамаглі адвакату Віцю Ануфрыеву адбіць. Я не ведаю, ці надоўга… Мне здаецца, што ўсе павінныя падаваць свой голас у той якасці, у якой змогуць, таму што сёння Сянцоў, а заўтра — любы з нас. Любы з нас, хто не спадабаецца… На каго настукаюць, хто што-небудзь скажа, што можна інтэрпрэтаваць як экстрэмізм — такое расцяжнае паняцце, якое кладзецца літаральна на любога з нас, на любога! Давайце ўсе крычаць у сілу сваіх магчымасцяў, давайце будзем у гэтым экстрэмальнымі — у абароне нявінных і ў абароне тых, каго мы любім.
    — Дзякуй, што далі такую магчымасць — падтрымаць і паўдзельнічаць у гэтым. Я вельмі хачу і веру ў тое, што ўсё скончыцца добра. Я вельмі гэтага жадаю Алегу і ўсім нам.
    — Я Юлія Аўг. Я падтрымліваю Алега Сянцова. Я патрабую, каб ягоная галадоўка неадкладна была спыненая, яго судовая справа была адпраўленая на дарасследаванне, каб у яго быў адкрыты працэс, адкрыты і празрысты. Каб Алег мог забяспечыць сябе годнымі адвакатамі і прысутнасцю праваабаронцаў. Яшчэ я патрабую, каб яго неадкладна вярнулі на тэрыторыю дзяржавы яго сапраўднага грамадзянства — то бок ва Украіну. А таксама я б вельмі хацела, каб справы ўсіх палітычных украінскіх зняволеных на тэрыторыі Расіі таксама паўторна расследаваліся з прыцягненнем сіл Еўрасаюза.
     
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці