• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэтракалендары ад журналістаў Hrodna.life

    Календары на 2019 год з рэтраздымкамі Гродна ХХ стагоддзя выпусціла рэдакцыя гродзенскага рэгіянальнага сайта Hrodna.life.

    “Каляндар ад Hrodna.life стаў ужо традыцыяй, — распавядае адна з яго стваральніц, журналістка і сябра ГА “БАЖ” Ірына Новік.  — Пры іх макетаванні мы выкарыстоўваем здымкі, якія рабіліся напрацягу года. У мінулым годзе адным з самых адметных нашых праектаў стала праца са сталымі гродзенцамі. Наш журналіст Руслан Кулевіч збіраў іх ўспаміны пра жыццё ў Гродне ў 30–40‑я гады ХХ стагоддзя. Таму сёлета настольны каляндар ілюстраваны фотаздымкамі з асабістага архіву нашых героеў.

    Сябра ГА «БАЖ» выдае кнігу пра Гродна 1930‑х гадоў

    Для насценнага календара мы ўзялі гістарычныя фота, зробленыя ў 70‑я гады ХХ стагоддзя фотажурналісткай Наталляй Дораш. На адной з выставаў Наталлі Дораш мы заўважылі фотачку са свіннёй і скарысталі яе з нагоды, што 2019‑ы — год свінні паводле ўсходняга календара.

    Наталля распавяла цікавую гісторыю, што гэтую свінню яна заўважыла на Савецкай вуліцы ў цэнтры Гродна. І адзін вельмі пільны грамадзянін стараўся спыніць юную фатографку, калі яна фатаграфавала, — ён кіраваўся жаданнем “прыпыніць ачарненне савецкай рэчаіснасці”. Вось уласна гэтая свіння стала гераіняй нашага календара, які будзе ўпрыгожваць сцены нашага офіса і кватэр ці офісаў нашых сяброў. То бок мы вырашылі “падлажыць такую свінню” ўсім сваім сябрам”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці