• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Рэпарцёры без межаў” асуджаюць вытурванне журналістаў і блогераў з участкаў для галасавання

    “Рэпарцёры без межаў” (RSF) асуджаюць вытурванне некалькіх журналістаў і блогераў з участкаў для галасавання ў Мінску падчас падліку галасоў пасля выбараў у мясцовыя Саветы 18 лютага. “Рэпарцёры без межаў” разглядаюць гэтыя інцыдэнты як праяву наўмыснай цэнзуры. Неабходна заўважыць, што гэта адбывалася ў той самы час назіральнікі заяўлялі пра фальсіфікацыю выбараў.

    Рэпарцёры без межаў

    Тэлеаператар Андрэй Козел, які супрацоўнічае з незалежным тэлеканалам Белсат, што базуецца ў Польшчы, быў гвалтоўна пасля адмовы спыніць стрым на яго старонку ў Face­book з участка для галасвання №27. Ён быў вызвалены пасля таго, як правёў ноч у вязніцы. Аднак журналісту дагэтуль пагражае пакаранне да 15 дзён адміністрацыйнага арышту па прад’яўленым абвінавачанні ў непадпарадкаванні міліцыі.

    Паводле сведчанняў міліцыі, ён ігнараваў некалькі разоў патрабаванні міліцыі спыніць здымкі і аказаў супраціў падчас выдалення з участка, хапаючы міліцыянта “за ягоную форму”.

    Паводле сведчанняў Козела, на твары якога бачныя глыбокія шкнары, міліцыянты збілі яго і выбілі ягонай галавою шкло з дзвярэй участка, а пасля адмовілі яму ў наданні медычнае дапамогі ў пастарунку.

    На наступны дзень падчас судовага паседжання суддзя пастанавіў вярнуць адміністрацыйную справу на дапрацоўку ў міліцыю.

    Звяртаючы ўвагу на тое, што беларускае заканадаўства не забараняе рабіць здымкі на ўчастках для галасавання, Козел публічна заявіў пра свой намер абскарджваць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія яго затрымоўвалі.

    “Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна зняць абвінавачанні з Андрэя Козела”, — заявіў Джон Бір, кіраўнік бюро “Рэпарцёраў без межаў” па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. — “Павінна быць праведзенае бесстаронняе расследаванне непрымальнай праявы гвалту ў дачыненні да журналіста, а таксама іншых парушэнняў свабоды інфармацыі падчас галасавання”.

    …Незалежныя назіральнікі, якія вялі стрым з участкаў для галасавання, былі выдаленыя, прынамсі, з яшчэ трох участкаў у Мінску. Сярод пацярпелых — рэпарцёр газеты “Новы час” Арцём Лява.

    Беларусь займае 153 месца з 180 магчымых у рэйтынгу “Рэпарцёраў без межаў” па свабодзе прэсы ў свеце за 2017 год.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці