• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэкламнае агенцтва з расійскімі сувязямі прапаноўвала грошы вядомым блогерам, каб яны раскрытыкавалі вакцыну Pfizer

    Агенцтва Fazze прапаноўвала грошы навукоўцам і блогерам, каб яны сказалі, што ад вакцыны Pfizer паміраюць сотні людзей.

    Як адзначае агенцтва, Fazze — гэта маркетынгавая платформа, якая злучае блогераў і рэкламадаўцаў. Кампанія сцвярджае, што знаходзіцца ў Лондане, але насамрэч яна не зарэгістраваная па адзначаным адрасе. Згодна са звесткамі з LinkedIn, кіраўніцтва Fazze паходзіць з Масквы і працавала ў агенцтве, якое заснаваў расійскі прадпрымальнік.

    На сёння закрыла свой вэб-сайт і акаўнт у Insta­gram, піша The Guardian.

    На мінулым тыдні прадстаўнікі агенцтва звязваліся з французскімі блогерамі, якія асвятляюць тэма аховы здароўя і навукі, і прасілі іх на англійскай патлумачыць, што «ўзровень смяротнасці сярод вакцынаваных Pfiz­er утрая вышэйшы, чым сярод вакцынаваных AstraZeneca».

    Блогерам прапанавалі спасылкі на артыкул у Le Monde, Red­dit і на вэб-сайт Eth­i­cal Hack­er, дзе быццам бы пацвярджаецца гэта інфармацыя.

    Артыкул у Le Monde прысвечаны звесткам, якія быццам бы выкралі расійскія хакеры з Еўрапейскага агенцтва па лекавых сродках, а пасля апублікавалі ў даркнэце. Аднак у артыкуле няма паказальнікаў смяротнасці.

    Блогераў прасілі акцэнтаваць увагу на тым, што «галоўныя СМІ ігнаруюць гэту тэму, а ўрады многіх краін працягваюць купляць вакцыну Pfiz­er, якая небяспечная для здароўя людзей».

    Таксама былі патрабаванні, каб матэрыял быў паказаны як уласны незалежны погляд блогера, а не кімсьці прафінансаваны.

    Скрыншоты перапіскі з агенцтвам апублікаваў Лео Грасэ — папулярны французскі відэаблогер з 1,2 мільёна падпісантаў на ютубе.

     

     

    Грасэ адзначыў, што агенцтва прапаноўвала вялікі бюджэт, але адмовілася называць рэкламадаўцу.

    Французскія СМІ ўказалі на падабенства паміж паведамленнямі агенцтва і афіцыйным акаўнтам расійскай вакцыны, дзе неаднаразова сцвярджалася, што вектарныя вакцыны, якімі з’яўляюцца Sput­nik V і AstraZeneca, больш эфектыўныя і бяспечныя, чым РНК-вакцыны, да якіх адносіцца Pfiz­er.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці