• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэгіянальныя структуры ГА “БАЖ” спланавалі працу на 2016 год (ФОТА)

    Дэталёвы план мерапрыемстваў на кожны месяц 2016 года і нават на больш доўгі тэрмін – такі вынік 4-дзённай працы актывістаў і кіраўнікоў рэгіянальных суполак ГА “БАЖ”, якія збірался ў Мінску напрыканцы мінулага тыдня.

    Вітаўт Руднік дапамагае працы актывістаў.

    Спачатку “мазгавы штурм” ладзілі актывісты з дапамогай Вітаўта Рудніка. Старшыня Праўлення ГА «Цэнтр «Трэці сектар»» дапамагаў зрабіць усё “па навуцы” і прэзентаваць ідэі ў сціслай і ўцямнай форме.  

    Актывісты абапіраліся на прыярытэтныя накірункі дзейнасці ГА “БАЖ”, сфармуляваныя ў Стратэгіі арганізацыі на 2015–2017 гады: адстойванне свабоды слова, прафесійнае развіццё сябраў і ўмацаванне арганізацыйнага патэнцыялу.

    Праца групы актывістаў рэгіянальных структур.

    Вікторыя Дашкевіч з Віцебска прэзентуе напрацоўкі па адным з накірункаў.

    Па кожным накірунку былі сфармуляваныя пэўныя прапановы.

    Антон Сурапін прэзентуе напрацоўкі па адным з накірункаў.

    Напрыклад, дзеля больш эфектыўнага адстойвання свабоды слова актывісты прапануюць ладзіць інфармацыйныя сустрэчы па стварэнні алгарытму дзейнасці ў экстраных сітуацыях; распрацаваць карткі экстранай дапамогі; арганізоўваць кампаніі падтрымкі калег, якія падвяргаюцца пераследу.

    Дзеля прафесійнага развіцця прапануецца праводзіць анкетаванне сябраў дзеля вызначэння іх патрэбаў і магчымасцяў; ладзіць  творчыя конкурсы сярод рэгіянальных журналістаў; трэнінгі па бяспецы, у тым ліку анлайн, стварыць закрытыя старонкі філій у сацыяльных сетках.

    Умацаванне арганізацыйнага патэнцыялу ўключае правядзенне псіхалагічных трэнінгаў/інтэграцыйных мерапрыемстваў для павышэння каманднага духу; стварэнне станоўчага іміджу арганізацыі праз сацыяльна значныя мерапрыемствы і іншае.

    Прагучалі канкрэтныя прапановы наконт месцаў правядзення прэс-тураў, тэмаў прэс-клубаў, прафесійных конкурсаў і нават “БАЖынак”.

    “Галоўнае – аўтары гэтых ідэй гатовыя ўзяцца за іх рэалізацыю”, – адзначыў удзельнік каманды актывістаў Антон Сурапін.

    Кіраўнікі рэгіянальных філій таксама зыходзілі з асноўных стратэгічных накірункаў дзейнасці ГА “БАЖ” і, з улікам напрацовак  актывістаў, сфармулявалі пэўныя прапановы па кожным з іх:

    Свабода слова і распаўсюд інфармацыі: працяг маніторынгу фактаў парушэння права на распаўсюд і атрыманне інфармацыі; працяг аказання юрыдычнай дапамогі сябрам арганізацыі; курсы для журналістаў на тэму доступу да інфармацыі; курсы па асновах заканадаўства аб СМІ ў рэгіёнах; стварэнне “картак хуткай дапамогі журналісту” з кантактамі мясцовых праваабаронцаў на выпадак затрымання і перашкодаў у працы; вядзенне тлумачальнай працы з чыноўнікамі, якія парушалі права на свабоду выказвання; працяг кампаніі “Станем за журналістыку”; правядзенне мерапрыемтваў да Сусветнага дня свабоды прэсы 3 мая і  Сусветнага дня салідарнасці журналістаў 8 верасня; тлумачальная праца з грамадствам на тэму неабходнасці свабоды выказвання і інш.

    Прафесійнае развіццё сябраў арганізацыі: працяг адукацыйных праграм для сябраў ГА “БАЖ”; працяг майстар-класаў з дасведчанымі журналістамі ў рэгіёнах; арганізацыя навучання менэджменту ў рэдакцыі, эфектыўнай працы ў калектыве; правядзенне рэгіянальных конкурсаў прафесійнага майстэрства журналістаў; абмен досведам паміж рэдакцыямі; правядзенне адкрытых пасяджэнняў Камісіі па этыцы і інш.

    Умацаванне арганізацыйнага патэнцыялу і карпаратыўнага духу ГА “БАЖ”: маральная падтрымка журналістаў і журналісцкіх сем’яў, якім яна патрэбная; інфармаванне на сайце ГА “БАЖ” пра дасягненні арганізацыі і яе сябраў; правядзенне рэгіянальных і міжрэгіянальных мерапрыемстваў: прэс-клубаў,  майстар-класаў, прэс-тураў і г.д.; стварэнне закрытых рэгіянальных груп у сацыяльных сетках з мэтай паляпшэння кантактаў унутры арганізацыі; выпуск буклетаў пра дзейнасць арганізацыі; стварэнне відэапрэзентацый кожнай рэгіянальнай філіі і суполкі ГА “БАЖ”; віншаванне калег на месцах са значнымі падзеямі ў жыцці; правядзенне дабрачынных акцый і інш.

    ФОТААЛЬБОМ

    Найлепшая філія БАЖ-2015 – Віцебская! (ФОТА)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці