• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдактарка “Витебского курьера“ дамаглася, каб мясцовы паблік перастаў перадрукоўваць артыкулы выдання без спасылак

    Спрэчкі наконт перадруковак аўтарскага кантэнту паблікам “Типичный Витебск”, што прэзентуе сябе “ВКонтакте” ў якасці СМІ, распачаліся яшчэ напрыканцы вясны. Рэдактарка “Витебского курьера“ Вольга Радзюк патрабавала, каб  адміністратары пабліка падавалі спасылкі на сайт vkurier.by, калі перадрукоўваюць адтуль артыкулы.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/radzyuk_2_0.jpg

    Чытачы заўважылі, што на старонцы  “Типичного Витебска” з’яўляюцца  тэксты без спасылак на першакрыніцу, і Вольга Радзюк запатрабавала спынення гэткай практыкі. Паводле яе словаў, давялося шмат перапісвацца з мадэратарамі, атрымаць на свой адрас нямала негатыўных выразаў і нават абразаў, перш чым на старонцы  “ВКонтакте” з’явілася абвестка:  “Артыкулаў ад Курьера больш не будзе”.

    Зрэшты, адміністратары суполкі “Типичный Витебск” паспрабавалі падаць сітуацыю такім чынам, нібыта “Витебский курьер“ патрабаваў, каб “давалі спасылку пад кожным радком, а лепш праз сказ, а яшчэ лепш паблік перайменавалі ў Курьер і аддалі адмінку”. У каментарах ад “Типичного Витебска” гучыць, што “артыкул ад ВК прапануе чытанне ўнутры пляцоўкі, што скрайне мэтазгодна з пункту гледжання карыстальніка”, і што чытачы не будуць пераходзіць па спасылцы на сайт  іншага выдання. Чым падмацаванае гэтае меркаванне – невядома. Рэдактарка “Витебского курьера“ лічыць, што гэта банальны крадзеж тэкстаў, над якімі працавалі аўтары.

    Пасля “ультыматуму” суполкі перадрукі з “Витебского курьера“ насамрэч перасталі з’яўляцца на “Типичном Витебске”. Але практыка перацягвання чужога кантэнту працягваецца. Механізм “апрацоўкі” наступны: адміністратары бяруць тэкст , прыкладам, з tut.by, і перадрукоўваюць  яго ад імя “Типичного Витебска”, змясціўшы спасылку на першакрыніцу ў самым нізе. Адпаведна, са старонкі суполкі спасылка вядзе не на аўтарскі артыкул з tut.by, а на перадрук унутры пабліка. Такім чынам, ён набірае колькасць чытачоў, а выданне-першакрыніца іх губляе.

    З каментароў да дэманстрацыйнай абвесткі пра тое, што артыкулаў  з “Витебского курьера” на “Типичном Витебске” больш не будзе, відаць неабыякавае стаўленне чытачоў да праблемы нелегальнага перадруку аўтарскага кантэнту. Наведнікі суполкі згадваюць, што бачылі перадрукоўкі без спасылак  і з tut.by, і з “Народных навінаў Віцебска”. Чытачы кажуць, што неабходнае прававое рэгуляванне такіх перапостаў – каб нелегальная падача аўтарскіх матэрыялаў без спасылак на арыгінал каралася паводле заканадаўства.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці