• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмерчак аштрафаваны на 25 базавых велічынь

    Суд Оршы і Аршанскага раёна прызнаў яго вінаватым паводле часткі 1 арт. 23.34 КаАП — нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту супраць Дэкрэта № 3.

    Акцыя пратэсту адбылася ў Оршы 12 сакавіка, многія журналісты асвятлялі гэтую падзею. Некаторыя з іх былі асуджаныя да штрафаў ужо назаўтра. Але Ігара Казмерчака ў той дзень не затрымлівалі, і матэрыял пра “Марш недармаедаў” выйшаў на сайце.

    Затрыманне адбылося роўна праз два тыдні, 26 сакавіка, калі Ігар Казмерчак накіроўваўся на чарговую акцыю незадаволеных дэкрэтам. Яго прывезлі ў райаддзел міліцыі, склалі пратакол, але дату суда загадзя не паведамілі. Больш за тое: 5 красавіка яму патэлефанавалі з міліцыі і папрасілі зайсці нібыта для ўдакладнення нейкіх фармальнасцяў. Аднак скончылася тым, што рэдактару сайта ўручылі судовую позву.

    Адміністрацыйную справу разглядала суддзя Юлія Хаткевіч. Яна пастанавіла аштрафаваць Ігара Казмерчака на 575 рублёў. Нагадаем, пасля аршанскага “Маршу недармаедаў” былі аштрафаваныя журналісткі Галіна Абакунчык і Кацярына Бахвалава. Рэдактар сайта orshatut.by Віктар Андрэеў, які выступаў на мітынгу, быў асуджаны на 13 сутак арышту.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці