• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдактар informnapalm.org: Без «Белсата» інфармацыйная прастора будзе пад уплывам РФ

    Журналіст, рэдактар беларускай службы інфармацыйнай супольнасці informnapalm.org Дзяніс Івашын лічыць "Белсат" адным з самых уплывовых беларускіх СМІ.

    На думку журналіста, справа з «Белсатам», — гэта своеасаблівы іспыт на магчымасці народнай дыпламатыі.

    — «Белсат» — адзіная беларускамоўная тэлевізія, якая працуе ў Беларусі, мае пляцоўкі ў Літве і ў Польшчы. Паводле інфаструктуры, колькасці задзейнічаных людзей — гэта моцная інфармацыйная арганізацыя. Еўрапейскія каштоўнасці, ідэалы транслююца на Беларусь, а гэта істотна і важна. У прынцыпе, тыя ж еўрапейцы мусяць зараз са свайго боку прыкласці максімум намаганняў,  каб захаваць фінансаванне «Белсат». Яны таксама мусяць разумець, што, калі не будзе гэтай тэлевізіі на ўсходніх рубяжах Еўрапейскага звязу, то цалкам магчыма, што інфармацыйная прастора цалкам апынецца пад уплывам Расійскай Федэрацыі», — адзначае Дзяніс Івашын.

    Журналіст неаднаразова выступаў на тэлеканале ў розных праграмах, яго выступы ў праграме “Размова Мацкевіча” тычацца бяспекі Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці