• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдакцыя «Звязды» патрабуе адмены цэнзуры

    Раніцай 18 жніўня стала вядома, што цяперашні рэдактар "Звязды" Павел Сухарукаў звольнены. На яго месца прызначылі экс-міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча.

    Прыкладна а 12-й  дня гэтую інфармацыю абвергі: магчыма, ранейшае рашэнне было адменена.

    Журналісты "Звязды" рыхтуюць адкрыты ліст з нагоды сітуацыі, якая склалася ў краіне і ў выданні. Таксама рыхтуецца страйк.

    У старэйшай беларускай газеце «Звязда» супрацоўнікі патрабуюць нармальных умоў працы — без цэнзуры, магчымасці ўсебакова асвятляць падзеі, якія цяпер адбываюцца ў краіне.

    Супакойваць журналістаў прыехала Начальніца галоўнана ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Шпілеўская.  Яна пераконвала журналістаў «Звязды», што тыя самі да канца не разумеюць сітуацыю ў краіне.

    18 жніўня журналістка «Звязды» Ірэна Кацяловіч напісала: «Учора мая «Звязда» абвясціла кіраўніцтву, што хоча сумленна асвятляць падзеі ў краіне, такі сабе байкот. У рэдакцыю прыехаў міністр інфармацыі, потым ідэалагіня з Адміністрацыі прэзідэнта. А сёння звольнілі галоўнага рэдактара. Калектыў піша зварот да міністэрства і звальняецца ўслед».

    «Звязда» — адзіная дзяржаўная рэспубліканская штодзённая грамадска-палітычная беларускамоўная газета Беларусі. «Звязда» —  старэйшая газета Беларусі, якая выдаецца ўжо больш за стагоддзе. Яе першы нумар выйшаў у свет яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі — 9 жніўня 1917 года.

    Штодзённы наклад — каля 20.000 асобнікаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці