• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдакцыя крычаўскай раёнкі выбачылася перад Мікалаем Гердзіем (дакумент)

    Сябра ГА “БАЖ” з Крычава Мікалай Гердзій 18 сакавіка атрымаў ліст ад галоўнага рэдактара раённай газеты “Крычаўскае жыццё” Таццяны Іўкінай.

    У лісце спадарыня Іўкіна прынесла ад імя рэдакцыі газеты шчырыя выбачэнні Гердзію за панесеныя ім матэрыяльныя страты ў сувязі з нявыхадам у 2015 годзе чатырох нумароў газеты і паабяцала ў далейшым не дапускаць падобных фактаў.

    Таксама галоўны рэдактар “Крычаўскага жыцця” падзякавала Гердзію, што ён паклапаціўся пра ўсіх іншых падпісчыкаў газеты, і паведаміла, што на падставе заяў, усе патрабаванні падпісчыкаў газеты на кампенсацыю матэрыяльных страт задавальняюцца па меры іх паступлення.

    Таццяна Іўкіна патлумачыла, што ў 2015 годзе асобныя дні выхаду раённай газеты супалі са святочнымі днямі і “ў сувязі з форс-мажорнымі абставінамі выхад раённай газеты ажыццяўляўся адзін раз на тыдзень замест двух”.

    Свой ліст з выбачэннямі спадарыня Іўкіна накіравала Гердзію толькі пасля звароту журналіста 24 лютага на “прамую тэлефонную лінію” да старшыні Крычаўскага райвыканкама Васіля Сысоева з пытаннем, чаму рэдакцыя газеты “Крычаўскае жыццё” не вяртае грошы падпісчыкам выдання за чатыры нумары газеты, якія не выйшлі ў 2015 годзе.

    Нагадаем, што падпісчыкі раённай газеты “Крычаўскае жыццё” атрымалі ў 2015 годзе толькі сто нумароў раёнкі. Між тым, згодна падпісных каталогаў РУП “Белпошта”, у 2015 годзе павінна было выйсці сто чатыры нумары газеты.

    На гэту акалічнасць звярнуў увагу сябар ГА “БАЖ” з Крычава Мікалай Гердзій, які сам з’яўляецца падпісчыкам “Крычаўскага жыцця”. Па словах журналіста, ён быў здзіўлены такімі несумленнымі паводзінамі з боку рэдакцыі “Крычаўскага жыцця” і супрацоўнікаў РУП “Белпошта” да падпісчыкаў.

    Журналіст звярнуўся ў шэраг дзяржаўных інстанцый, якія прызналі тое, што Гердзій мае рацыю ў гэтым пытанні.

    Яшчэ 21 студзеня супрацоўнікі пошты вярнулі спадару Гердзію грошы ў памеры 14 300 рублёў за нявыйшаўшыя ў 2015 годзе чатыры нумары газеты “Крычаўскае жыццё”. Аднак Мікалай Гердзій звяртае ўвагу на тое, што ў 2015 годзе ў “Крычаўскага жыцця” было каля шасці з паловай тысяч падпісчыкаў, якія таксама недаатрымалі заяўленыя нумары газеты, і зараз раіць ім дабівацца кампенсацыі панесеных стратаў.

    Між тым у “Крычаўскага жыцця” няма ніякіх праблем з фінансамі. Восенню 2015 года раёнка накіравала з уласнага бюджэту больш за 350 мільёнаў рублёў на дапамогу сельгаспрадпрыемствам Крычаўскага раёна і мясцовай школе.

    Падпісчыкі “Крычаўскага жыцця” недалічыліся 4 нумароў

    «Белпошта» прызнала, што «Кричевская жизнь» не выканала абавязкаў перад падпісчыкамі (копія)

    Абмяркоўвайце ў каментах!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці