• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдакцыя “Брестской газеты” не можа знайсці друкарню, каб выдаваць папяровую версію выдання

    Як паведаміў службе маніторынгу ГА "БАЖ" галоўны рэдактар “Брестской газеты” Віктар Марчук, сёлета на пачатку года спробы дамовіцца пра друк чарговага нумару засталіся беспаспяховымі.

    Друкарні ў розных гарадах Беларусі адмаўляюцца ад супрацы з рэдакцыяй недзяржаўнага рэгіянальнага выдання.

    Праблема ўзнікла, калі Брэсцкая друкарня адмовілася працягваць дамову з “Брестской газетой” — пасля 18 гадоў супрацоўніцтва. Прычыны гэтага рашэння кіраўніцтва друкарні не тлумачыць.

    У выніку рэдакцыя “Брестской газеты” напрыканцы 2020 года звярнулася да сваіх чытачоў, каб яны анулявалі падпіску, ужо аформленую на першую палову 2021 года. Паводле Віктара Марчука, гэта вымушаны крок, бо ў рэдакцыі не было ўпэўненасці, што ў Беларусі можна хутка знайсці іншую друкарню, каб газета працягвала з’яўляцца ў папяровым варыянце.

    Апошні нумар за мінулы год выйшаў 24 снежня, а 31 снежня паспелі надрукаваць ў Брэсце першы нумар газеты за 2021 год. Яго наклад паменшыўся больш чым на тысячу асобнікаў, бо ўжо не ўлічваў падпісчыкаў.

    Як распавёў галоўны рэдактар “Брестской газеты”, спробы дамовіцца з іншымі друкарнямі ў Беларусі плёну не далі, а шукаць варыянты з друкам у іншых краінах (у прыватнасці, у Расіі) у рэдакцыі палічылі бессэнсоўным.

    15 студзеня рэдакцыя мусіць атрымаць адказ пра магчымасць супрацоўніцтва яшчэ ад адной тыпаграфіі.

    Афіцыйнага паведамлення ад рэдакцыі «Брестской газеты» ў Мінінфарм пра прыпыненне выхаду друкаванай версіі выдання пакуль не было. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці