Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца
Днямі з'явілася некалькі гучных прысудаў за лайкі. Апошні — жыхару Магілёва далі тры гады за адзін лайк у «Аднакласніках». Таму важна ведаць, дзе і каму вы ставілі лайкі, бо ва ўсіх сацсетках яны бачныя публічна.
Зайдзіце ў свой профіль, націсніце на тры палоскі ў правым верхнім куце і абярыце пункт «Ваша актыўнасць» (Your activity). Праз пункт «Узаемадзеянні» (Interactions) вы можаце паглядзець усе каментары, лайкі і адказы на гісторыі, якія вы пакідалі за ўвесь час.
З мабільнай праграмы: зайдзіце ў свой профіль, націсніце на тры палоскі ў правым верхнім куце і абярыце пункт «Налады і прыватнасць» (Settings and privacy). Далей націсніце «Журнал дзеянняў» (Activity log). Там вы можаце паглядзець усю гісторыю вашага ўзаемадзеяння з сацсеткай.
З камп’ютара: клікніце па вашым аватары ў правым верхнім куце браўзера — адкрыецца меню. Далей абярыце пункт «Налады і прыватнасць», а пасля перайдзіце ў «Журнал актыўнасці».
«Укантакце»
З камп’ютара: пераходзім у меню «Навіны». Вы трапіце туды адразу, калі ўвядзеце ў адрасным радку vk.com. Далей з’явіцца меню ў правай частцы, дзе трэба націснуць на пункт «Рэакцыі».
Таксама вы можаце скарыстацца фільтрам лайкаў, дзе можна выбраць катэгорыі, якія вы лайкалі.
З мабільнай праграмы: націсніце на левы верхні кут, дзе адлюстраваны аватар вашага профілю. Далей перайдзіце ў меню «Закладкі» (Bookmarks). Пасля гэтага націсніце на кнопку «Рэакцыі» (Reactions).
«Аднакласнікі»
З «Аднакласнікамі» складана. Зайдзіце на сваю старонку і націсніце на сваё імя і прозвішча (у дадатку націсніце меню з трыма кропкамі, а пасля націсніце на сваё імя і прозвішча).
Вы пабачыце сваю стужку, у якой ёсць інфармацыя і пра «класы», якія вы паставілі, акрамя тых выпадкаў, калі вы схавалі гэтую інфармацыю з стужкі. Іншага шляху даведацца пра тое, дзе менавіта вы ставілі «класы», няма, і гэта праблема.
Пры падрыхтоўцы матэрыяла мы звярнуліся па парады да праекта, які кансультуе ў галіне лічбавай бяспекі CyberBeaver. Яны лічаць, што «Укантакце» і «Аднакласнікі» «дзіравыя» і ўцячы з іх можа што заўгодна — і раяць імі ўвогуле не карыстацца.
Агулам, парада яшчэ і ў тым, каб ставіць лайкі, у тым ліку на каментары іншых людзей, акуратна і ўдумліва, асабліва калі вы знаходзіцеся ў Беларусі. Бо кожны з іх у любы момант можа быць запісаны сілавікамі.
Чытайце яшчэ:
Цяжкасці адаптацыі палітвязняў і спосабы ім дапамагчы
«Моя работа часто казалась мне бесполезной»: чем измерить роль журналистики в авторитарных государствах?
Агент, шпіён, завербавалі ў 2017‑м: што казалі пра Дзяніса Івашына прапагандысты ў першы дзень суда