Расійскі «Першы канал» запусціў фэйк, што ў Беларусі памёр хворы на каранавірус. Нашы МЗС і Мінздароўя адрэагавалі
3 сакавіка 2020
Расійскі Першы канал у навінавым сюжэце заявіў, што ад каранавіруса «першыя смерці зафіксаваныя ў ЗША, Аўстраліі, Тайландзе, Беларусі»
Сюжэт з гэтай інфармацыяй можна было ўбачыць па гэтым адрасе на ютубе, аднак відэа цяпер недаступна для прагляду.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі адзначае, што гэтая інфармацыя з’яўляецца хлуснёй і не мае нічога супольнага з рэчаіснасцю.
У Беларусі на сёння зарэгістраваныя тры выпадкі 2019-nCoV. Усе тры пацыенты адчуваюць сябе здавальняюча, клінічных сімптомаў захворвання ў іх няма.
«У сувязі з распаўсюджваннем фэйкавай інфармацыі ў дачыненні да нашай краіны будуць прыняты адпаведныя меры рэагавання таксама па лініі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь», — заявіла Мінздароўя.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Дзяніс Івашын стаў пераможцам прэміі імя Аляхновіча
16.11.2024
Аліна Коўшык прызначана кіраўніцай «Белсата»
15.11.2024
Марына Золатава стала лаўрэатам прэміі Іагана-Філіпа Пальма
22.10.2024
«Экстрэмісцкімі» прызналі суполку праграмы «Белсата» у сацсетцы, мультфільмы «Заповедник» і Telegram-канал «Инсайдер UA»
16.05.2024