• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Расійскі часопіс “Дилетант” са свастыкай на вокладцы не будзе прадавацца ў Беларусі

    "Белсаюздрук" адмовіўся распаўсюджваць лістападаўскі нумар расійскага гістарычнага часопіса “Дилетант”, прысвечаны 80-годдзю пакта Молатава — Рыбентропа. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў рэдакцыі выдання.

    Найхутчэй, адмова звязаная з публікацыяй на вокладцы часопіса карыкатуры «Вяселле Гітлера і Сталіна». Упершыню яна была апублікаваная ў кастрычніку 1939 года ў амерыканскай газеце The Wash­ing­ton Star. На карыкатуры Гітлер і Сталін абдымаюцца ў вясельных уборах, на якіх некалькі разоў намаляваная свастыка.

    Найхутчэй, адмова звязаная з публікацыяй на вокладцы часопіса карыкатуры «Вяселле Гітлера і Сталіна». Упершыню яна была апублікаваная ў кастрычніку 1939 года ў амерыканскай газеце The Wash­ing­ton Star. На карыкатуры Гітлер і Сталін абдымаюцца ў вясельных уборах, на якіх некалькі разоў намаляваная свастыка.

    Паўтара года таму ў Расіі за публікацыю гэтай карыкатуры ў «Фэйсбуку» быў аштрафаваны адвакат з Чабаксараў Юрый Іваноў. А сёлета адразу пасля выхаду часопіса яго адмовілася прадаваць маскоўкая кніжная крама “Маладая гвардыя”. Гэта было звязана менавіта з карыкатурай 80-гадовай даўніны.

    “Я здагадваюся, па якой прычыне вы мне тэлефануеце, — адказвае Еўрарадыё галоўны рэдактар “Дилетанта” Віталь Дымарскі— Пра тое, што нумар не трапіў у продаж у Мінску, нічога не ведаю, я зараз у Краснаярску. Мы аддаём [часопісы. — Еўрарадыё] у гандлёвыя сеткі і далей не ведаем, які [іх] лёс”.

    Дымарскі дапускае, што свежы нумар часопіса, як і ў Расіі, мог не трапіць у продаж менавіта праз вокладку са Сталіным і Гітлерам.

    “Белсаюздрук”: часопіса няма па дакументах

    У “Белсаюздруку” пытанням Еўрарадыё пра 47‑ы нумар «Дилетанта» здзіўляюцца.

    “У нас цяпер у сетцы знаходзіцца часопіс “Дилетант” №46, — расказалі Еўрарадыё ва ўпраўленні гандлю «Белсаюздруку». — Нумар 47 мы яшчэ не атрымлівалі. У нас на прадпрыемстве на цяперашні момант яго няма. Гэта дакладна. Здаць яго нам не маглі, бо па дакументах няма гэтага часопіса”.

    На прадпрыемстве дадаюць, што дыстрыб’ютарская кампанія “Росчерк”, якая займаецца пастаўкамі часопіса ў Беларусь, 47‑ы нумар яшчэ не прывозіла.

    Часопіс прывезлі ў Беларусь, але не пусцілі ў продаж

    А вось у кампаніі “Росчерк” Еўрарадыё нечакана распавядаюць, што ўжо зрабілі сваю працу і прывезлі свежы нумар «Дилетанта» ў Мінск яшчэ некалькі дзён таму.

    “Ён [№47 часопіса. — Еўрарадыё] спазніўся прыблізна на паўтара тыдня, але мы яго прывезлі. На гэтым наша праца зробленая, а далей “Белсаюздрук” вырашае: браць у продаж ці не. Калі б усё было добра, дык заўтра ці паслязаўтра ён бы трапіў у продаж. Магчыма, так і будзе. Але ў іх да гэтага выдання ёсць некаторыя пытанні”, — сказалі Еўрарадыё ў кампаніі “Росчерк”.

    Якія менавіта прэтэнзіі да лістападаўскага нумара “Дилетанта” могуць быць у «Белсаюздрука», дыстрыб’ютар не ведае.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці