Расіяніна, які сарваў прэс-канферэнцыю Сайдзіка, асудзілі на 5 сутак
Cуд Ленінскага раёна пакараў грамадзяніна Расеі Цімафея Ермакова да 5 сутак адміністрацыйнага арышту за інцыдэнт на брыфінгу Марціна Сайдзіка 15 лютага. Пасьля інцыдэнту быў затрыманы толькі адзін Ермакоў, трое іншых удзельнікаў не былі затрыманыя.
15 лютага група грамадзян Расіі сарвала прэс-канферэнцыю спецпрадстаўніка АБСЕ Марціна Сайдзіка ў Мінску. 16 лютага адбыўся суд над адным з правакатараў.
У момант выхаду Сайдзіка да журналістаў два хлопцы і дзве дзяўчыны пачалі выкрыкваць «Рукі прэч ад Данбаса!», «Данбас — у склад Расіі!».
Аднаго з іх затрымалі.
Цімафей Ермакоў, хлопец, якога затрымалі
16 лютага пастановай суда Ленінскага раёна Мінска ён быў асуджаны на 5 сутак арышту. Суд вырашыў, што мужчына вінаваты ў парушэнні ўсталяванага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі і г.д.
Прысуд можа быць абскарджаны.
Асуджаны — Цімафей Ермакоў, 26-гадовы актывіст «Другой Расіі». Масквіч. Вучыцца на актора ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва (ГІТІС).
Дарэчы, разам з Ермаковым на прэс-канферэнцыі была Дар’я Ісаева — 31-гадовая актывістка «Другой Расіі». Яна родам з Мурманска, але жыве ў Маскве.
У 2011 годзе Ісаева была асуджаная да 2 гадоў умоўнага тэрміну з выпрабавальным тэрмінам у 3 гады (па арт. 282.2 ч. 2 КК РФ, 165 ч. 2 КК РФ) за акцыю нацболаў «Еш бясплатна».
29 ліпеня 2008 года ў знак пратэсту супраць росту коштаў на ежу нацболы правялі акцыю ў маскоўскім рэстаране «Ёлкі-Палкі». Яны замовілі сабе ежу і расплаціліся за яе улёткамі «Еш бясплатна!».