• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Расія канфіскавала грошы ў Google і пусціла іх на прапаганду вайны

    Расійскія ўлады канфіскавалі больш за 100 мільёнаў долараў у кампаніі Google і накіравалі гэтыя сродкі на фінансаванне прапаганды, якая падтрымлівае вайну Уладзіміра Пуціна ва Украіне, піша The Tele­graph.

    Расія канфіскавала грошы ў Google

    Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: aa.com.tr

    Гэта адбылося ў 2022 годзе, калі судовыя прыставы забралі грошы з рахункаў кампаніі Google у расейскіх банках, што ў выніку прывяло да банкруцтва яе расейскага падраздзялення. Інфармацыя стала вядомай з судовых дакументаў ЗША.

    Згодна з гэтымі дакументамі, сродкі былі перададзены расейскім прапагандысцкім тэлеканалам, у тым ліку дзяржаўнаму RT і «Царьград» – каналу, які належыць расейскаму алігарху Канстанціну Малафееву. Гэтыя сродкі планавалася выкарыстаць для падтрымкі вайны ва Украіне. Раней Google заяўляла аб канфіскацыі сродкаў Крамлём, але дакладная сума, якая была забрана, не агучвалася.

    Таксама Google паведаміла, што сума, якую кампанія павінна была выплаціць па судовым рашэнні, была значна меншай за суму, якая была канфіскаваная. У адказ на гэта Google падала пазовы супраць RT, «Царьград ТВ» і NFPT у ЗША і Англіі, а таксама патрабуе заблакаваць правы гэтых медыя на пераслед ейных актываў у іншых краінах.

    У судовых дакументах Google заявіла: «Судовыя прыставы арыштавалі актывы Google Rus­sia на суму, большую за 100 мільёнаў долараў, нават калі сума, якая павінна была быць выплачана па рашэнні суда, на той момант складала менш за 12,5 мільёнаў долараў (адзін мільярд расейскіх рублёў)».

    ««Царьград» атрымаў адзін мільярд рублёў ад захопу, які, як ён заявіў, будзе выкарыстоўваць для падтрымкі вайны Расеі ва Украіне», – піша The Tele­graph.

    Кампанія Малафеева падала ў суд у Турцыі супраць Google, каб запатрабаваць ад яе дадатковых сродкаў. Паводле турэцкіх дакументаў, расейскія суды прызначылі Google выплату ў памеры 32,8 мільярда рублёў (273 мільёны фунтаў) на карысць «Царьграда». Аднак з‑за таго, што штодзённыя штрафы павялічваюцца ў два разы кожныя 24 гадзіны, агульная сума можа перавысіць увесь рынкавы кошт Google.

    У сваіх пазовах Google адзначыла, што расейскія суды «ўвялі беспрэцэдэнтныя штрафы і неабгрунтаваныя юрыдычныя санкцыі супраць Google» у спробе абмежаваць доступ да інфармацыі аб сэрвісах кампаніі як пакаранне за выкананне міжнародных санкцый супраць расейскіх асоб і арганізацый.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці