• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Расейскае тэлебачаньне праігнаравала зьверскае забойства 4‑гадовай дзяўчынкі ў Маскве

    У Крамлі з гэтым пагадзіліся.

    Расейскае тэлебачаньне праігнаравала зьверскае забойства 4-гадовай дзяўчынкі ў Маскве

    Расейскія фэдэральныя тэлеканалы змаўчалі ў эфіры пра забойства дзіцяці, якое, як мяркуецца, зьдзейсьніла нянька з Узбэкістану.

    Прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітры Пяскоў у сваю чаргу заявіў, што ў Крамлі падтрымліваюць гэтае рашэньне тэлеканалаў, перадае РБК.

    Найбуйнейшыя фэдэральныя каналы — «Первый», «Россия‑1», НТВ і РЕН ТВ — змаўчалі ў эфіры выпускаў навінаў аб забойстве чатырохгадовай дзяўчынкі, якое адбылося 29 лютага на паўночным захадзе Масквы.

    Учора раніцай каля станцыі мэтро «Октябрьское поле» паліцыя затрымала жанчыну ў чорным хіджабе, якая крычала «Алах акбар!» і трымала ў руках скрываўленую галаву дзіцяці. Затрыманая, як высьветлілася, 38-гадовая ўраджэнка Ўзбэкістану Гюльчэхра Бабакулава, якая была нянькай забітага дзіцяці.

    Сярод асноўных сюжэтаў, пра якія расказвалі тэлеканалы ў выніковых выпусках навінаў, былі паніхіда па загінулых на шахце ў Варкуце, сутыкненьні паліцыі з уцекачамі ў Эўропе і цырымонія ўручэньня прэміі «Оскар», якая адбылася 28 лютага.

    Двое супрацоўнікаў розных фэдэральных каналаў распавялі РБК, што найбуйнейшым вяшчальнікам паступіла рэкамэндацыя не паказваць у эфіры сюжэты пра забойства дзіцяці. З тлумачэньняў абодвух суразмоўцаў РБК вынікае, што прадстаўнікі ўладаў асьцерагаліся прыцягваць увагу да нацыянальнага пытаньня.

    У Крамлі гэта абвяргаюць. «Гэта ня так. Гэта самі каналы ня сталі паказваць вар’ятаў. Але мы іх падтрымліваем», — заявіў РБК прэс-сакратар прэзыдэнта Пяскоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці