Агнешка Рамашэўская-Гузы падала іск супраць TVP
Былая дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы падала судовы іск супраць TVP. Таксама яна адкрыла збор на адвакатаў на платформе zrzutka.pl. Пра гэта Агнешка Рамашэўская-Гузы паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.
«Не павінна быць так, што пасля 32 гадоў працы чалавека выкідаюць як смецце», — піша Рамашэўская-Гузы. Яна адзначае, што ў гісторыі тэлеканалу ўжо былі падобныя выпадкі са звальненнем іншых супрацоўнікаў.
«Тым больш не павіннна быць так, што без асаблівай нагоды, пад канец прафесійнай кар’еры, адбіраюць праект, які быў для чалавека больш, чым працай і якому ён прысвяціў 18 гадоў свайго жыцця, адмаўляючыся дзеля гэтага практычна ад усяго: ад прыватнага жыцця, забаў, падтрымання сацыяльных адносін. І давайце будзем шчырымі: толькі дзякуючы такому ўзроўню прыхільнасці гэты праект быў створаны, выжыў і дасягнуў поспеху».
Агнешка Рамашэўская-Гузы плануе падаць яшчэ адзін іск супраць TVP на наступным тыдні. Таксама яна адкрыла збор на адвакатаў на платформе zrzutka.pl. Яна адзначае, што ўжо была два разы звольненая з тэлеканала. Але заўсёды дамагалася таго, каб вярнуцца, бо лічыць, што «грамадскае тэлебачанне прызначана для грамадзян, а не для палітычных партый і нават груповак».
Грошы, якія будуць сабраныя звыш неабходнай сумы, Рамашэўская абяцае перадаць фонду Strefa Solidarności, які падтрымлівае асобныя праекты «Белсату».
Пра звальненне з пасаду дырэктакі «Белсату» стала вядома 12 сакавіка 2024 года. Напярэдадні яна выступіла супраць скарачэння бюджэту тэлеканала, які планавалася ўрэзаць амаль удвая.