• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Радзіма нагадала пра сябе Канстанціну Жукоўскаму чарговым пратаколам ДАКУМЕНТ

    На адрас журналіста-фрылансера Канстанціна Жукоўскага прыйшоў чарговы пратакол аб здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння па ч.2 арт 22.9 КаАП ( (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Пікантнасць сітуацыі дадае той факт, што Жукоўскі яшчэ напрыканцы студзеня з’ехаў з Беларусі разам з сям’ёй і папрасіў прытулку ў адной з еўрапейскіх краін. У інтарэсах асабістай бяспекі краіну знаходжання уцякач пакуль не называе.

     

    Журналісты-фрылансеры Кастусь Жукоўскі і Андрэй Толчын

    Пра чарговы пратакол у дачыненні да Жукоўскага паведаміў у сацыяльных сетках гомельскі журналіст Андрэй Толчын, які таксама атрымаў па пошце аналагічны пратакол з … Лунінца.

    У пратаколе адміністрацыйнага правапарушэння, складзеным 5 лютага пазначана, што яшчэ 30  кастрычніка 2018 года Андрэй Толчын разам з Канстанцінам Жукоўскім «ажыццявіў інтэрв’юіраванне жыхара горада Лунінца і змясціў матэрыял на тэлеканале БелСАТ”.

    “Падначаленым Шуневіча няма чым заняцца… З Берасцейскай вобласці, з Лунінца вось такое прывітанне… А потым кажуць, што няма ні пераследу, ні спісаў на пераслед. Аднак наяўнасць пратакола «другой свежасці» сведчыць іншае… Хіба не так?” — каментуе сітуацыю ў фэйсбуку Андрэй Толчын.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці