• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Радыё Свабода адправіла адкрыты ліст міністру ўнутраных спраў

    Цягам тыдня Свабода публікавала гісторыі былых міліцыянтаў і сьледчага, якія распавядалі пра праблемы ў праваахоўных органах. Па словах нашых суразмоўцаў, сёньня ў міліцыі вялікі некамплект супрацоўнікаў. Мы накіравалі ліст новаму міністру Юрыю Караеву з пытаньнямі, якія агучылі нашыя героі.

    Міністру ўнутраных спраў
    Рэспублікі Беларусі
    Караеву Ю. Х. 

    Паважаны Юры Хаджымуратавіч!

    Рэдакцыя Радыё Свабода просіць дапамагчы ў падрыхтоўцы матэрыялаў пра дзейнасьць Міністэрства ўнутраных спраў. Для сэрыі матэрыялаў «Крызіс у міліцыі» мы ўзялі інтэрвію ў шэрагу былых супрацоўнікаў МУС. На падставе агучаных імі праблем просім адказаць на наступныя пытаньні:

    — Якая колькасьць супрацоўнікаў МУС у Беларусі? Колькі чалавек сёньня ўсяго занята ў Міністэрстве ўнутраных спраў і ў кожнай з яго структур: ДАІ, участковыя, унутраныя войскі, супрацоўнікі абласных упраўленьняў унутраных спраў і самога міністэрства і інш.?

    — Ці існуе так званая «палачная сыстэма»? Ці сапраўды ў МУС даводзяцца пляны па складаньні адміністрацыйных пратаколаў? На думку супрацоўнікаў МУС, такая сыстэма часта прыводзіць да фальсыфікацыі спраў, бо за невыкананьне плянаў па выяўленых адміністрацыйных правапарушэньнях начальства карае вымовамі, пазбаўляе прэмій.

    — Як часта праходзіць агнявая падрыхтоўка ў супрацоўнікаў МУС, заняткі па фізічнай культуры і медыцынскай падрыхтоўцы?

    — Колькі гадзін звышурочнай працы аплачваецца супрацоўнікам МУС?

    — Як шмат супрацоўнікаў не хапае ў розных структурах МУС? У якіх рэгіёнах найбольшыя праблемы з камплектаваньнем? З чым гэта звязвае кіраўніцтва міністэрства?

    — Як часта ў супрацоўнікаў МУС праходзяць заняткі па ідэалягічнай падрыхтоўцы? Якія тэмы разглядаюцца на гэтых занятках? Ці супрацоўнікаў прымушаюць запісваць канспэкты ад рукі? Ці сапраўды супрацоўніка могуць пазбавіць прэміі за адсутнасьць пэўных тэмаў у канспэкце?

    — Ці праўда, што на ўсіх супрацоўнікаў ДАІ не хапае службовых аўтамабіляў і яны дабіраюцца да месцаў ДТЗ на ўласным, грамадзкім ці на спадарожным транспарце? Як шмат машын не хапае? Дзе найбольш востра стаіць такая праблема? З чым гэта звязана?

    — Ці купляюць супрацоўнікі МУС камізэлькі, газавыя балёнчыкі і жэзлы за свой кошт?

    — Ці працягваецца скарачэньне штату МУС, пра што неаднаразова заяўлялася ў папярэднія гады? У якім аб’ёме і за кошт якіх структур?

    — Ці прыцягваюцца для аховы масавых спартовых мерапрыемстваў і мітынгаў шараговыя супрацоўнікі РАУСаў? Калі так, чаму не абмяжоўваюцца выкарыстаньнем унутраных войскаў?

    Матэрыял з адказамі будзе апублікаваны на сайце svabo­da. org.

    Будзем удзячныя за супрацоўніцтва.

    З павагай,

    Аляксандар Лукашук,
    Кіраўнік беларускай службы Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці