• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Радыё Марыя — Беларусь» запрацуе з красавіка 2016 года

    Беларуская рэдакцыя каталіцкай радыёстанцыі «Радыё Марыя» — «Радыё Марыя — Беларусь» пачне працу ў красавіку 2016 г, паведамляе catholic.by.

    «Праграмы радыёстанцыі, якая будзе вяшчаць на беларускай мове, дадуць магчымасць слухачам пазнаёміцца з хрысціянскім вучэннем, пачуць трансляцыі набажэнстваў з розных каталіцкіх храмаў па ўсёй Беларусі; будуць гучаць перадачы культурнай, хрысціянскай і сацыяльнай тэматыкі, музыка, рэпартажы пра важныя падзеі з жыцця Касцёла ў розных краінах свету. Таксама ў эфіры будуць інтэрактыўныя праграмы, падчас якіх слухачы змогуць атрымаць адказы на свае пытанні ў спецыяльна запрошаных гасцей», — гаворыцца ў паведамленні.

    Пакуль трансляцыя будзе весціся толькі ў інтэрнэце, але ў перспектыве плануецца пашырэнне спосабаў вяшчання, паведаміў Вячаслаў Гулевіч, кіраўнік «Радыё Марыя — Беларусь».

    Духоўную апеку над новым радыё па даручэнні мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча вядзе кс. Аляксандр Тарасевіч, пробашч парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Капылі.

    «Радыё Марыя» паўстала ў Італіі ў 1987 г. Праўда, у той жа Польшчы да радыё досыць неадназначнае стаўленне з‑за яго кансерватыўнасці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці