• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рада ГА “БАЖ” па выніках 2016 года (ФОТА)

    У Мінску адбылася Рада ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Сябры Рады заслухалі справаздачы аб рэалізацыі стратэгічных накірункаў дзейнасці арганізацыі.

    Была агучаная падрабязная інфармацыя пра рэалізаваныя адукацыйныя праграмы.

    Да слова, апытанне сябраў ГА «БАЖ» паказала, што адукацыйны кірунак сёлета быў найбольш паспяховым (так адказалі 37% апытаных).

    Былі зробленыя справаздачы наконт юрыдычннага і міжнароднага накірункаў працы арганізацыі..

    Абмяркоўвалі працу філій і суполак у рэгіёнах.

    Была ўзнятая дыскусія наконт памеру сяброўскіх унёскаў ды механізмаў іх збору.

    Таксама кіраўніцтва ГА «БАЖ» нагадала пра пераможцаў на лепшую рэгіянальную філію/суполку. За самую актыўную працу ў рэгіенах былі адзначаныя некалькі кіраўнікоў рэгіянальных структур, і нават адна “ініцыятыўная група” — група гродзенскіх БАЖаўцаў на чале з кіраўніцай суполкі Юліяй Катаржынскай, якія на выдатным узроўні арганізавалі і правялі традыцыйны штогадовы фэст “БАЖынкі- 2016”. За добрую арганізацыю працы ў сваіх суполках былі адзначаныя Таццяна Смоткіна (Глыбокае) і Віктар Стукаў (Полацк).

    Найбольш паспяховай была прызнаная дзейнасць Магілёўскай суполкі, якой кіруе Барыс Вырвіч, Гомельскай філіі на чале з  Анатолем Гатоўчыцам  і Віцебскай суполкі пад кіраўніцтвам Алены Сцяпанавай.

    Віцебская суполка ГА “БАЖ” ужо другі год перамагае ў конкурсе рэгіянальных суполак, і зноў горад над Дзвіной  можа ганарыцца сваімі прадстаўнікамі, якія займелі ўжо другі па ліку дыплом “За перамогу ў конкурсе “Лепшая філія/ суполка — 2016 года”.

    Таксама 29 снежня Рада ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” уручыла Святлане Алексіевіч дыплом ганаровага сябра арганізацыі і пасведчанне Міжнароднай федэрацыі журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці