Кацярына Пытлева стала вядучай новага акаўнта «Люстэрка» у TikTok
Каманда інфармацыйнага парталу «Люстэрка» («Зеркало») запусціла новы праект у TikTok. Ён будзе распасядаць пра незвычайныя крымінальныя гісторыі. Вядучай акаўнта стала Каця Пытлева.
Новы акаўнт «Люстэрка» называецца «Судебные истории». У ім рэдакцыя плануе расказваць пра свае знаходкі ў Банку судовых рашэнняў Беларусі. «Самыя гучныя, незвычайныя, а часам абсурдныя — зараз і ў TikTok», — анансуюць праект журналісты.
Вядучая акаўнта Кацярына Пытлева распавяла пра супрацу з «Люстэркам» на сваёй старонцы ў Facebook:
«Надышоў час расказаць, нарэшце пра новы праект. Для мяне ў ім супала шмат што, у першую чаргу любоў да гісторый аб маньяках і стомленасць ад неабходнасці ўвесь час вычытваць усе навіны. Мне падабаецца вышукваць і расказваць гісторыі і я вельмі рада, што ў мяне з’явілася такая магчымасць. І асабліва мяне цешыць, што ствараць гэты праект мне пашчасціла ў камандзе профі-перфекцыяністаў з вялікім досведам. Я шмат чаму навучылася за час працы з TUT.BY, і праца з Зеркало, упэўнена, таксама будзе класнай».
Паводле Кацярыны, праект «Крымінальная Беларусь» будзе выходзіць двойчы на месяц у доўгім фармаце на YouTube, а штодня па буднях будзе з’яўляцца кароткая гісторыя ў Tik Tok.
Прэм’ера першай доўгай гісторыі ўжо адбылася. У ёй распавядаецца, як беларус выйграў суд у райвыканкама, які падчас суботніка знёс стары плот і дрэвы на прыватным участку.