• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пяцёра журналістаў, затрыманых 16 ліпеня, праз 72 гадзіны ня выйшлі на волю

    Сярод затрыманых у пятніцу трое журналістаў Свабоды і двое — «Белсату». Дасюль невядома, у чым іх вінавацяць.

    19 ліпеня сканчваюцца 72 гадзіны ад моманту затрыманьня 5 журналістаў, якіх узялі пад варту ў пятніцу, 16 ліпеня. Як піша «Белсат», на волю пасьля заканчэньня гэтага тэрміну не адпусьцілі Ігара Ільяша і Ганну Галёту. Гэта, імаверна, азначае працяг тэрміну затрыманьня да 10 сутак.

    Таксама на волю пакуль ня выйшлі затрыманыя ў пятніцу журналісты «Свабоды» — Інэса Студзінская, Алег Грузьдзіловіч і Алесь Дашчынскі, якія ў 2020 годзе былі пазбаўленыя акрэдытацыі МЗС Беларусі. У чым абвінавачваюць затрыманых журналістаў — дагэтуль невядома.

    16 ліпеня сілавікі прыбылі ў менскі офіс Радыё Свабода, вырвалі камэры відэаназіраньня на паверсе і выламалі трое дзьвярэй у офісе. Канфіскавалі тэхніку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці