• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Публічных прабачэнняў патрабуе гамяльчанка ад дзвюх афіцыйных газет

    Маці з Гомеля Наталля Белая праз суд патрабуе ад рэдакцый мясцовых газет «Гомельские ведомости» і «Советский район» публічных прабачэнняў за распаўсюджаныя непраўдзівыя весткі пра яе сям’ю, а з кіраўніцтва дзіцячага сада № 160 — яшчэ і тысячу рублёў маральнай кампенсацыі.

    Наталья Белая. Фото gomel.today

    Юрыст, сябра ГА “БАЖ” Леанід Судаленка, які дапамагаў Наталлі Белай падрыхтаваць пазоў у суд, лічыць, што гарадскія чыноўнікі адказныя за незаконнае ўмяшальніцтва ў асабістае жыццё канкрэтнай сям’і, а мясцовыя газеты мелі магчымасць, але нават не выслухалі гераіню сваіх няўдалых публікацый.

    Перадгісторыя гэтай справы такая: 5 чэрвеня загадчыца дзіцячага садка № 160 Савецкага раёна Гомеля Ірына Барысевіч у лісце паведаміла Наталлі Белай, маці 6‑гадовай дачкі, што яе сям’я будзе пастаўлена на ўлік, як сям’я, якая знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Адпаведную інфармацыю накіруюць у школу, паліклініку, камісію па справах непаўнагадовых.

    Падставай паслужыла тое, што спадарыня Наталля 18 траўня звольнілася з працы. Паводле маладой маці, пісьмовае паведамленне было аформлена ў форме шантажу ды мела на мэце запалохаць яе. Інфармацыю падхапілі рэдакцыі афіцыйных газетаў.

    Пазоў Наталлі Белай разгледзіць суд Савецкага раёна Гомеля.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці