• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прызначаны новы прэс-сакратар МЗС Беларусі

    Начальнікам упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі (прэс-сакратаром) МЗС Беларусі 11 чэрвеня прызначаны Анатоль Глаз, які змяніў на гэтай пасадзе Дзмітрыя Мірончыка, што будзе прадстаўляць інтарэсы Беларусі ў Швецыі. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага замежнапалітычнага ведамства.

    Анатолий Глаз

    Анатоль Глаз на дыпламатычнай службе больш за 13 гадоў, працаваў у аддзеле Усходняй Еўропы галоўнага ўпраўлення Еўропы, з 2007 па 2009 год — другім і першым сакратаром пасольства Беларусі ў Італіі. У 2009–2014 гадах — у Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, адкуль з пасады намесніка начальніка ўпраўлення замежнай палітыкі быў накіраваны старшым дарадцам пасольства Беларусі ў Італіі, які курыруе пытанні двухбаковага палітычнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння са СМІ, развіцця дагаворна-прававой базы і іншыя сферы.

    Сёлета пасля вяртання з Рыма, Анатоль Глаз працягнуў працаваць у сістэме МЗС, дзе да гэтага часу займаў пасаду старшага дарадцы аддзелу міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці