Прызначаны новы кіраўнік АНТ
24 сакавіка 2017
Старшынёй праўлення ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" прызначаны Марат Маркаў.
Сход акцыянераў АНТ падтрымала прапанову прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прызначэнні Марата Маркава кіраўніком тэлеканала.
Марат Маркаў апошнія шэсць гадоў працаваў намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі (НДТРК), вёў аўтарскую праграму «Буйным планам». Маркаву 48 гадоў, у яго вайсковая і юрыдычная адукацыя, таксама ён працаваў намеснікам начальніка ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта.
Раней Марат Маркаў займаў пасаду намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Марына Золатава стала лаўрэатам прэміі Іагана-Філіпа Пальма
22.10.2024
Польскія СМІ: карэспандэнты «Белсату» не атрымліваюць рэгулярныя заробкі
03.09.2024
У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі сайт Reform.by
21.03.2024
Экс-міністр інфармацыі Луцкі стаў весці «Контуры» на канале АНТ — які сам і ўзначальвае
12.11.2024