• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прызначаная дата сустрэчы бакоў у Вярхоўным судзе па скарзе ГА «БАЖ» на папярэджанне мінюста

    9 жніўня 2021 года адбудзецца размова бакоў у межах грамадзянскай справы, узбуджанай Вярхоўным судом на скаргу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" на пісьмовае папярэджанне, вынесенае арганізацыі Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

    У парадку падрыхтоўкі справы да судовага разбіральніцтва прызначаная размова на 9 жніўня 2021 года на 10–00 у памяшканні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Арлоўская, 76, 1 пад’езд).

    Бакі мусяць узяць з сабою дакументы афіцыйнай перапіскі, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць слушнасць пазіцый.

    Нагадаем, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь распачаў грамадзянскую справу па іску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў. Папярэдняе паседжанне прызначанае на 11.00 11 жніўня ў будынку Вярхоўнага суда (г. Мінск, вул. Арлоўская, 76, пад’езд).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці